Душы ратуюцца ў батле
Тэатр юнага гледача напрыканцы сезона заінтрыгаваў не толькі тэатралаў, але і аматараў літаратуры. 30 чэрвеня на яго сцэне адбыўся адмысловы паказ спектакля “S.O.S. Ратуйце нашы душы!” паводле аповесці Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастэрнак “Смерць мёртвым душам!”. Прэм’ера запланавана на 18 і 19 верасня. Да гэтага часу, натуральна, штосьці можа змяніцца, але ўбачанае дазваляе казаць, што ў рэпертуары ТЮГа з’явіцца пастаноўка, вартая ўвагі і падлеткаў, і дарослых. Прычым, самых патрабавальных.
Далей