“І вякуе дзень даўжэй за век…”
Менавіта гэтак, у перакладзе Міхася Стральцова на беларускую мову, хочацца згадаць крылатае выслоўе, якое стала назвай рамана Чынгіза Айтматава. Чаму? Таму, што нават асобныя дні і ночы, так ці інакш звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной (не абавязкова, уласна кажучы, з буйнымі баявымі аперацыямі), засталіся для яе ўдзельнікаў, і асабліва для нас, беларусаў — іхніх дзяцей, унукаў і праўнукаў — свяшчэннай Памяццю на вякі.
Да такіх падзей хачу аднесці і легендарныя партызанскія парады, якія ў ліпені 1944-га, можна сказаць, нечакана для большасці гараджан, урачыста і на высокім узроўні прайшлі ў Мінску і Віцебску.
Далей