Лідар-вакалістка гурта Kriwi Вераніка КРУГЛОВА заскочыла ў Мінск літаральна на пару тыдняў — па справах і пабачыцца з блізкімі ды сябрамі. Калектыў, у якім яна спявае, у свой час унёс пэўную лепту ў сучасны айчынны фольк. Аб памерах здзяйсненняў камандай няхай спрачаюцца музыказнаўцы, я ж адзначу, што з гадамі яна стала ўсё радзей усплываць на паверхню шоу-бізнесу. Чаму гэта адбылося (і ці адбылося?), пра што думы артысткі сёння, я і пагутарыў з нашым чалавекам у Берліне.
У красавіку на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбылася прэм’ера лірычнай камедыі “Дурнічка” Лопэ дэ Вега.
Гаворка пра неабходнасць не проста дзіцячых, а менавіта сямейных спектакляў вядзецца здаўна. Чарговым штуршком, каб вярнуцца да тэмы, сталі нядаўнія гастролі Рускага тэатра Літвы на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.
Беларускія цымбалы, падобна на тое, атрымліваюць усё большы міжнародны розгалас. Разынкай нядаўняй аўтарскай вечарыны знакамітага расійскага кампазітара Аляксандра Журбіна, якая адбылася ў сталічнай філармоніі, сталі не песні, саўндтрэкі ці фрагменты з мюзіклаў, не спевы Аксаны Волкавай і нашых іншых зорак, а сусветная прэм’ера... Канцэрта для цымбалаў з аркестрам. Прычым салістка была — з Аўстраліі. Сенсацыя!
Лета яшчэ не пачалося, а Маладзёжны тэатр эстрады ўжо гатовы да пары адпачынкаў. Не ў тым сэнсе, што завяршае сезон — ні ў якім разе! Проста там падрыхтавалі прэм’еру, і дзеянне ў эстрадна-гумарыстычным шоу “Ад вінта!” адбываецца ў перапоўненай зале чакання — як гэта бывае менавіта ўлетку.