Калі ночы кароткія
“Ноч сёння была кароткая. Не спалося”, — кажа адна бабуля. “Дык калі не спалося, атрымоўваецца, што доўгая ноч-та”, — пярэчыць ёй другая. “Ды не, кароткая”, — адказвае першая. “Вялікая”, — настойвае другая бабуля. Трэцяя пакутуе з-за таго, што не спалося першай. Цудоўныя сцэны размовы трох сталых жанчын у Доме сезоннага пражывання зафіксавала ў сваёй стужцы “Перазімаваць” беларуская дакументалістка Ева-Кацярына Махава.
Фільм, прэм’ера якога адбылася ў Мінску толькі ў красавіку, летась патрапіў у праграму Міжнароднага кінафестывалю дакументальнага кіно Artdocfest ды ў васьмёрку лепшых арт-фільмаў за 2017 год па версіі расійскай кінапрэміі ў галіне неігравога кіно і тэлебачання “Лаўровая галіна”.
Далей