Цяжка спрынтару на марафоне
Ці ведаеце вы імя вынаходніка швейнай машыны? Можа, згадаеце, хто прыдумаў светлафор, пыласос, шаравы кран, запальнічку, хірургічны скальпель, рухомую пажарную лесвіцу? А можа, ведаеце імя аўтара эфектнай афішы, якая спыніла ваш позірк у вулічным тлуме?
Наўрад ці, калі вы не ў тэме. Кожны больш-менш адукаваны чалавек нешта чуў пра Шэкспіра ці Рэпіна, хоць можа не чытаць кніг і не хадзіць у музей. А імёны творцаў, што прыдумалі зручныя рэчы, без якіх немагчыма ўявіць наш побыт, якія ствараюць нам станоўчы настрой і дапамагаюць, калі надараецца бяда, выкараскацца з экстрыму, здолее назваць хіба што спецыяліст па гісторыі матэрыяльнай культуры.
Каб выправіць гэтую несправядлівасць, мы вырашылі падрыхтаваць блок матэрыялаў пра дызайн і дызайнераў, якім наканавана заўжды застацца невядомымі для грамады салдатамі тэхнічнага прагрэсу. Пра некаторыя чыннікі беларускага дызайну, які яшчэ чакае свайго ўдумлівага гісторыка, некалькі наступных матэрыялаў.
Далей