Па слядах міфаў
Ягайла гаварыў па-беларуску і пахаваны ў Празе. Міндоўг быў
беларусам і не ведаў літоўскай мовы. Гэта толькі некаторыя
з версій, датычных агульнай гісторыі Беларусі, Літвы
і Польшчы, якія мне давялося пачуць за апошні час ад суразмоўцаў у Вільнюсе і Варшаве. Магчыма, хтосьці з вас мяркуе, што гэта не версіі, а факты. Аднак з пункту гледжання навукі такія ўяўленні памылковыя.
Адкуль бяруцца і як распаўсюджваюцца міфы? Як адрозніць ад іх сапраўдную гісторыю? І ўвогуле, ці магчыма гэта, улічваючы, што чым больш пранікаеш углыб стагоддзяў, тым менш адшукваецца інфармацыі ў дакументах? Гэтымі пытаннямі задаюцца навукоўцы ва ўсіх краінах свету. Бо гісторыя часам вельмі моцна ўплывае на сучаснасць і будучыню.
Далей