Наш тэатр літаратурацэнтрычны? Чаго ніколі не сцерпіць аўтар у перакладанні свайго твора на сцэну? Над гэтымі пытаннямі разважалі ўдзельнікі творчай дыскусіі “Літаратура і тэатр: шляхі ўзаемадзеяння”, якая ладзілася на Камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Аглядальнік “К” занатавала самыя цікавыя моманты гэтай размовы.