А вы рыхтуецеся да “Берагіні”?
У напісанні матэрыялаў, якія адлюстроўваюць праблемныя аспекты фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”, я ўжо меркаваў сцішыцца. Бракуе часу, ды і вынікаў — кот наплакаў. Што ж, а некалі
па артыкулах у рэспубліканскіх СМІ прымаліся рашэнні ў кабінетах…
Але ж чарговая “Берагіня” ўжо на парозе — 20 — 24 чэрвеня. А час бяжыць шпарка. Чакаць, калі “на гары рак свісне” — не надаецца. Таму адважыўся зноў панадакучваць работнікам культуры з розных куткоў Беларусі адносна падрыхтоўкі да значнай для ўсёй краіны падзеі. Можа, кагосьці з шаноўных чытачоў “К” (пастаяннага і асноўнага інфармацыйнага спонсара “Берагіні”) гэты мой артыкул матывуе на канкрэтныя захады альбо зберажэ ад памылак. А каб так яно здарылася, варта заўсёды памятаць пра самае галоўнае — унікальную місію нашага фестывалю.