Далягляды і “Гарызонты” Альгерда Ліёзнава
У 1969 годзе на базе Мінскага радыёзавода было створана новае вытворчае аб’яднанне. Паўстала пытанне, як яго назваць. Прапановы былі розныя. Агучыў сваю ідэю і малады загадчык аддзела мастацкага канструявання СКБ завода Альгерд Ліёзнаў. І менавіта яго варыянт стаў вядомым кожнаму беларусу брэндам — “Гарызонт”! Насамрэч, сакрэт яго з’яўлення просты і празаічны. Малады інтэлігент любіў глядзець ленінградскую тэлепраграму з такой самай назвай — цяпер ужо, пэўна, забытую. Да таго ж, на беларускай мове слова “гарызонт” мае сінонім “далягляд” — погляд у далечыню, у будучыню.
Аднак той чалавек, дзякуючы каму “Гарызонт” стаў “Гарызонтам” (не толькі па назве, а шмат у чым і па сутнасці), заўсёды заставаўся ў цені сваіх твораў.
Далей