Глыбокія воды Ігара Саўчанкі
Ігар САЎЧАНКА — гэта “высакалобы” канцэптуаліст, чыім працам, аднак, уласцівая не толькі глыбіня, але і паэтычнасць ды няўлоўны рамантызм. Прадстаўнік Мінскай школы фотаграфіі, ён,
у той самы час… не зусім фатограф — прынамсі, у звыклым разуменні слова. А ўвасабленне яго мастацкіх ідэй можа прымаць якую заўгодна форму — пажоўклыя старыя здымкі, навуковы артыкул, гукавы файл…
Але ў кожным разе можна казаць пра асаблівую інтанацыю, свядома абраную форму і дзіўную сюррэальнасць, якая ўзнікае, здавалася б, з нічога — з дапамогай адно адмысловага позірка мастака на будзённую рэчаіснасць. Саўчанка — адзін з першых беларускіх фатографаў, які выкарыстаў фота не як прыкладны, а як метафізічны інструмент. І калі сярод айчынных калег ён не заўжды знаходзіў паразуменне, то заходнія куратары і галерысты ацэньваюць яго работы высока — пра што сведчыць хаця б змястоўны “паслужны спіс” удзелу ў міжнародных праектах.
Прычым, як выявілася падчас нашай размовы, Ігар Саўчанка здольны на глыбокія пагружэнні не толькі ў мастацтве.
Далей