Візуалізацыя роднага слова
Дзень роднай мовы спакваля ўваходзіць у каляндар звыклых для суайчынніка святаў. Вось і сёлета ён адзначаўся даволі шырока: розныя імпрэзы, якія ладзілі па ўсёй краіне дзяржаўныя ўстановы і грамадскія арганізацыі, тэленавіны па-беларуску, дыктоўкі, тэсты, віктарыны… Тым не меней, гэтыя размаітыя ініцыятывы пакуль падаюцца асобнымі ручаінкамі. Што трэба для таго, каб у грамадскай свядомасці яны сталі плынню магутнай ракі? Можа, пачаць варта са знешняга боку — які, аднак, адлюстроўвае сутнасць?
З адмысловага лагатыпу Дня мовы.
Вядомы мастак-каліграф Усевалад СВЕНТАХОЎСКІ, які выконвае абавязкі загадчыка кафедры графічнага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, перакананы, што святы нацыянальнага маштабу абавязкова павінны мець сваю выразную і пазнавальную айдэнтыку.