Ментальнасць краю — у яго краявідах
15 студзеня 80-я ўгодкі адсвяткавалі чатыры беларускія вобласці — Віцебская, Магілёўская, Гомельская і Мінская.
Юбілей стаў нагодай для шматлікіх культурных праектаў, што будуць доўжыцца яшчэ не адзін тыдзень. Выстава ў Віцебскім мастацкім музеі, якая адкрыла шэраг святочных падзей у сваёй вобласці, засведчыла, што край, які асацыюецца з імёнамі Пэна, Шагала, Азгура, Шчамялёва, спарадзіў і цэлую плеяду іншых таленавітых творцаў. Без сумневу, адзін з найлепшых спосабаў рэпрэзентаваць родную зямлю — паказаць яе вачыма мастакоў.