З тропікаў у пушчу — у пошуках дома
У сярэдзіне 1990-х мінскі гурт “Тарнада” хадзіў у фаварытах айчыннай метал-музыкі, а яго фронтмэн Ангус,
безумоўна, з’яўляўся самым харызматычным рокерам краіны. У пачатку 2000-х папаўзлі чуткі, што, пакінуўшы Беларусь, ён заняўся вывазам з яе “творчага патэнцыялу” на Блізкі Усход. Усё менавіта так і аказалася. Дакладней, усё не так. Зрэшты... Карацей, я ўжо і сам заблытаўся, таму давайце разблытваць клубок здагадак разам.