Парасткі будучыні
Паводле дадзеных ІСОМ, у 202 краінах свету ў наш час існуе 55 тысяч музеяў. І кожны год іх колькасць павялічваецца ў геаметрычнай прагрэсіі. На розных рэгіянальных, нацыянальных і сусветных форумах прадстаўнікі музейнай супольнасці працягваюць абмяркоўваць розныя мадэлі ўстаноў будучыні. Прэваліруе разуменне музея не як інстытуцыі, якая абцяжарвае нацыянальную эканоміку, але як лакаматыва культурнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Парасткі будучыні можна ўбачыць у сённяшніх наватарскіх праектах, аўтары якіх спрабуюць пашырыць паняцце “музейная архітэктура”, зразумець запыты наведвальніка, выкарыстаць інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. Нарэшце, стаць арганічнай часткай сучаснага жыцця, а не толькі захавальнікам мінулага.
Далей