Трубач Рома чакае сяброў
Культурнай сталіцай Беларусі на 2018 год абраны Наваполацк. Гэта адзін з самых маладых гарадоў Беларусі — налета яму споўніцца ўсяго 60. Ды не зважаючы на тое, ён ужо мае ўласную гісторыю, у тым ліку і культурную.
Што на яго вуліцах выклікала “Ах!”, і як мастакі зрабілі гэта месца непадобным да ўсіх іншых у краіне? І што было б варта ўдасканаліць у наступным годзе, каб пачэсны “сталічны” статус запомніўся
Наваполацку надоўга? Успамінамі пра горад свайго дзяцінства,
а таксама думкамі пра фарміраванне яго эстэтычнага асяроддзя
з “К” падзяліўся скульптар Аляксандр ШАППО.