“Убачыць Зямлю ўсю”
Я перакананы, што гэты чалавек — асоба ўнікальная. Шчыры патрыёт зямлі беларускай — без дэманстрацыі напаказ; мужны партызан Вялікай Айчыннай; бліскучы жывапісец і педагог-прафесар, з-пад
крыла якога выйшлі некалькі пакаленняў творцаў; суразмоўца, з якім можна гаварыць бясконца не толькі ўласна пра “справу жыцця” — выяўленчую культуру, а і наогул пра “філасофію быцця”: ад таямніц космасу да сутнасці ваеннай прозы Васіля Быкава, партрэт якога мастак калісьці намаляваў з натуры. А яшчэ ён здольны мемуарыст і сумленная ды прынцыповая асоба з моцным маральным стрыжнем.
Не буду інтрыгаваць чытача: гэты чалавек — народны мастак краіны Віктар Аляксандравіч ГРАМЫКА, якому 2 студзеня 2018 года спаўняецца 95!
Далей