Цэбар на насіліцы — і да студні!
З Віцебшчынай у мяне даўно і назаўжды звязаныя дзве асацыяцыі — лексічная ды гідралагічная. Першая тычыцца бытавання цудоўнага слова “мальцы” з націскам на першым складзе. Другое — не менш прыемнае, але на смак: такой вады, мяккай і лёгкай, у іншых абласцях каштаваць не даводзілася. Дык вось, і з мальцамі ад культуры, і з вадой ад крыніц і азёр я ўпершыню сутыкнуўся ў Докшыцкім
раёне. А першая любоў, як і каханне, з гадамі не чэзне. Тым больш, што два толькі што агучаныя нюансы застануцца асноўнымі і для сённяшняга артыкула. Карацей, вось што я ўбачыў і адчуў падчас чарговага і, не буду хаваць, прыемнага наведвання Докшыцкага раёна.
Далей