Жаданне ды імпульс — мацней за абставіны
Яна нарадзілася ў гарадку Любань Мінскай вобласці. На той момант там не было прафесійных школ сучаснай харэаграфіі, якая так цікавіла дзяўчынку, а творчае станаўленне і рост абмяжоўваліся школьнымі пастаноўкамі і конкурсамі. Але жаданне танцаваць і ўнутраны імпульс аказаліся мацнейшымі за абставіны, і юная самавучка вырашыла паступіць у Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў.
Гісторыя Сабіны МУНАСЫПАВАЙ — той самы выпадак, калі дзіцячае захапленне ператвараецца ў занятак усяго жыцця, а стараннасць і працаздольнасць дапамагаюць дасягнуць жаданага
насуперак усім цяжкасцям.
Далей