Мая жонка жартам кажа, што марыць дажыць да ўлюбёнага мной узросту 75+. А ўсё таму, што я часцяком імкнуся выбрацца ў вёску, каб збіраць-запісваць там дыялектныя словы ад старых бабуль — тых, якія сваю мясцовую гаворку найбольш поўна захавалі і гатовы ёй падзяліцца з любым ахвочым. Абы нехта слухаў.