Нацыянальнаму акадэмічнаму драматычнаму тэатру імя Максіма Горкага — 85! Урачыстасць у гонар юбілею сталася настальгічным аглядам зробленага, падзякай кожнаму, уключаючы гледачоў, і поглядам у будучыню.
Эбру і чыні, сепіяліт і тэзхіп, гукі кануна і оперныя спевы… Палітра Дзён культуры Турэцкай рэспублікі ў Беларусі, што прайшлі з 26 па 30 лістапада, была надзвычай маляўнічай ды разнастайнай.
28 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 365 дэлегатаў з самых розных куткоў Беларусі — супрацоўнікі сталічных, рэгіянальных і раённых бібліятэк рэспублікі.
Адзінокая фігурка ў лодцы ў адкрытым моры, тарка, чалавек пад вадой, марозіва, якое немагчыма з’есці, шклянка з таблеткамі і надпісам SOS — гэта моцныя вобразы Аліны Лістовай, якія я ўбачыла на выставе #открытажить, што прайшла на мінулым тыдні ў прасторы “Корпус”. Аліна — не прафесійная мастачка, а чалавек, які пацярпеў ад гвалту, і знайшоў сілы і магчымасць выйсці з таксічных стасункаў. Яе замалёўкі, зробленыя падчас рэабілітацыйнага перыяду, трапляюць у самае сэрца.
Непадалёк ад сучаснага Мінска і яшчэ бліжэй да Менеска летапіснага, які калісьці знаходзіўся на берагах Менкі, раскінуўся наш першы і, бадай, адзіны сапраўдны скансэн — Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Мінулым годам адзначалася саракагоддзе заснавання арггрупы па яго стварэнні, а сёлета — трыццацігоддзе з дня адкрыцця для наведвальнікаў музейнай экспазіцыі. Аднак святы скончаныя і працягваюцца шэрыя будні, часам даволі суровыя.
У “К” звярнулася наша даўняя чытачка Алена Прохарава з даволі праблемным пытаннем. Канфлікт узнік вакол старога ветрака ў вёсцы Леснікі Драгічынскага раёна. Вяскоўцы здавён лічылі яго сваёй адметнасцю, але адзін прыватнік перакананы, што мае на млын правы. І ў адзін цудоўны дзень вырашыў яго забраць ды звезці на сваю тэрыторыю. Прычым без згоды жыхароў і без паведамлення ў мясцовыя органы ўлады.
Мы так часта чуем нараканні на новае пакаленне, маўляў, не цікавяцца нацыянальнымі традыцыямі. А мо праблема не ў іх, а ў нас, бо мы не навучыліся паказваць спрадвечнае як натуральнае і неабходнае?
Мінулым тыднем у Бабруйску завяршыўся VI Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Зараз у сталіцы праходзіць Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі “Канцэнтрацыя”. Маўляў, нашы п’есы forever? Прыемна, канешне. Але бабруйскі фэст не толькі раздаў узнагароды. Ён акрэсліў шэраг праблем — у фарміраванні фестывальнай праграмы і далейшым развіцці самога форума і, шырэй, нацыянальнага тэатральнага мастацтва.
Андрэй ЗАГДАНСКІ — рэжысёр і сцэнарыст, аператар і мантажор, акцёр і прадзюсар кіно амерыканскага і ўкраінскага. У свой час быў кіраўніком Саюза кінематаграфістаў Украіны. Старшыня журы асноўнага конкурсу дакументальнага кіно “Лістапад-2017”. У рамках пазаконкурснай праграмы “Іншы погляд” прадставіў фільм “Вагрыч і чорны квадрат”, які заваяваў мінскую публіку і сваім героем, мастаком Вагрычам Бахчанянам, і выразным аўтарскім поглядам у глыбіню нонканфармісцкіх канцэпцый, у эстэтыку абсурду. У якой, уласна, Вагрыч і працаваў. Гэты фільм стаў прызмай для нашай размовы пра дакументальнае кіно наогул.
Здавалася б, на голым энтузіязме далёка не з’едзеш. Аказваецца, з’ехаць можна. Галоўнае, каб кампанія была добрая. А там і астатнія падцягнуцца. Менавіта такая думка прыходзіць да галавы, калі ўсведамляеш, якія змены здзейсніліся за апошняе дзесяцігоддзе ў мястэчку Смілавічы.
27 лістапада мерны ток местачковага жыцця ў Смілавічах быў ненадоўга парушаны. Туды выправілася прадстаўнічая дэлегацыя дыпламатаў, а разам з імі — журналісты. Мінулым разам у падобны прэс-тур мне даводзілася ездзіць гадоў дзевяць таму. Зразумела, узнікла спакуса параўнаць уражанні.
Апошнім часам Беларусь часта называюць краінай замкаў. Гучыць прыгожа, але ж занадта ўжо прэтэнцыёзна. Дый тыя замкі, большасць з якіх былі драўлянымі, даўно спарахнелі. А мураваныя — амаль дашчэнту разабраныя на будматэрыялы нашчадкамі прыгонных тых самых князёў і графаў, якім замкі і належалі. Затое як былі, так і засталіся ў нашым краі шматлікія чароўныя камяні і цудадзейныя крынічкі. Дасюль жывыя і звязаныя з імі спаконвечныя народныя традыцыі. Таму прапанаваў бы яшчэ варыянт брэндынгу — скажам, краіна камянёў. Пры належнай пастаноўцы справы, працаваць ён можа не менш эфектыўна. Пра гэта засведчыла і нядаўняя мая вандроўка да аднаго з такіх незвычайных валуноў на Ашмяншчыну.
Апошнім часам Беларусь часта называюць краінай замкаў. Гучыць прыгожа, але ж занадта ўжо прэтэнцыёзна. Дый тыя замкі, большасць з якіх былі драўлянымі, даўно спарахнелі. А мураваныя — амаль дашчэнту разабраныя на будматэрыялы нашчадкамі прыгонных тых самых князёў і графаў, якім замкі і належалі. Затое як былі, так і засталіся ў нашым краі шматлікія чароўныя камяні і цудадзейныя крынічкі. Дасюль жывыя і звязаныя з імі спаконвечныя народныя традыцыі. Таму прапанаваў бы яшчэ варыянт брэндынгу — скажам, краіна камянёў. Пры належнай пастаноўцы справы, працаваць ён можа не менш эфектыўна. Пра гэта засведчыла і нядаўняя мая вандроўка да аднаго з такіх незвычайных валуноў на Ашмяншчыну.