Заўтра работнікі культуры краіны адзначаюць прафесійнае свята — ужо амаль 20 гадоў кожная другая нядзеля кастрычніка для іх асаблівы дзень. Сёлета лепшых прадстаўнікоў сферы 6 кастрычніка ўганароўвалі
ў сталічным Палацы рэспублікі.
У Заслаўі ў хуткім часе мае з’явіцца новы музейны аб’ект, які з поўным правам можна назваць нашым Эрмітажам. Пэўны час таму “К” ужо пісала пра лёс гэтага флігеля сядзібы Пшаздзецкіх, і было тое даўнавата (гл. № 20 (991) 2011 г.). На жаль, праз брак фінансавання ўсе прамінулыя гады будынак так і прастаяў
у аварыйным стане. Нарэшце, у яго ўласніка — Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” — з’явіўся партнёр. Прыватная камерцыйная ўстанова праявіла інтарэс да рэалізацыі праекта па рэстаўрацыі і музеефікацыі эрмітажу і выдаткавала на гэта даволі значныя грошы.
За справу вызвалення спадкаемцы малдаўскага трона з Рэвельскай крэпасці ўсур’ёз узяўся стрыечны брат Дзмітрыя Канцяміра — Васіль Пасек. Ці былі высакароднымі ды шчырымі яго памкненні, сказаць цяжка. У кожным разе, метады ён выкарыстоўваў часам даволі сумнеўныя. Неўзабаве яму давялося за гэта жорстка паплаціцца.
Аргенцінскі мастак Франчэска Басалеці аддаў сваё “Сэрца” Мінску — распісаў будынак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Праца дапоўніла шэраг іншых “Гарадскіх міфаў”, што за апошнія два гады з’явіліся ў сталіцы, дзякуючы стрыт-артэрам з Аўстраліі, Грэцыі, Іспаніі, Італіі, Украіны — так вулічнае мастацтва адкрывае Беларусь свету.
Маё ўлюбёнае хобі — разам з сям’ёй вандраваць па Беларусі. Увачавідкі пераканалася, наколькі наша краіна багата на гістарычныя помнікі і таленавітых людзей, якія іх стваралі. Гэтае багацце праз вякі дайшло да нас — і, на жаль, нярэдка руйнуецца літаральна на нашых вачах.