Прывабныя твары сяброў…
Зазірнуўшы днямі ў Сеціва, каб знайсці адрас адной з мінскіх мастацкіх галерэй, я быў прыемна ўражаны дынамікай развіцця галерэйнай справы ў нашай сталіцы. Па аналогіі згадалася памежжа 1980-х — 1990-х, калі, бадай, кожная ўстанова, што дбала пра свой імідж, імкнулася мець мастацкую калекцыю ці хаця б прастору, прыстасаваную для правядзення выстаў ці іншых культурных акцый. Потым ці то грошы скончыліся, ці то грамада ад мастацтва адхінулася, але пасля ўздыму ў гэтай галіне, як і мае быць паводле логікі ківача, надышоў спад. І вось зноў… Чарговай праявай культурнай экспансіі ў гарадскую прастору стала з’яўленне на праспекце Незалежнасці галерэі-кавярні “Арцель”.