Канал як алегорыя
Тры гады таму даводзілася ладзіць трансгранічны прэс-велатур, скразной лініяй сюжэту якога стаў Аўгустоўскі канал. На яго беларускай частцы было, мякка кажучы, нешматлюдна. Таму помнік інжынернай думкі нагадаў мне нейкі складаны і карысны агрэгат, які, аднак, пакуль прастойвае ў гаражы. Бо, як выявілася, мала толькі аднавіць — трэба яшчэ і знайсці адпаведнае турыстычнаму попыту прыстасаванне. Невялікі адрэзак канала наўрад ці здатны стаць самадастатковым тураб’ектам. А вось калі злучыць беларускую і польскую часткі — тады водны шлях стане ўвасобленай алегорыяй цеснага супрацоўніцтва паміж краінамі.