Адзначым адразу, што паняцце “карысці” ў мастацтве мае значэнне больш чым адноснае. Тым не менш, менавіта карысным можа быць знаёмства з канцэпцыямі, з формай падачы праектаў, з практыкай калабарацыі розных краін і грамадскіх арганізацый. Нарэшце, вопыт незалежных удзельнікаў паралельных праграм і проста адначасовая з біенале прысутнасць на венецыянскай арт-сцэне таксама былі б для нас зусім не шкоднымі.
Дакументальная стужка “Бітва за Кобрын. Закладнікі сакрэтнага пакта” майстэрні Уладзіміра Бокуна заняла другое месца на кінафестывалі “Сустрэчы з гісторыяй” у Замосці на поўдні Польшчы, што завяршыўся на мінулым тыдні.