Небяспека “адкладзенага” прызнання
Выставы легенды “неафіцыйнага мастацтва” Уладзіміра Акулава цягам апошніх двух гадоў несупынным маршам крочаць па краіне. У сукупнасці іх адбылося ўжо з тузін, ахоплена большасць прэстыжных пляцовак сталіцы ды рэгіёнаў. Неверагодная для Беларусі з’ява: усё гэта адбываецца без удзелу самога аўтара — ён нават не з’яўляецца на ўласныя вернісажы. Хаця зазвычай у справе папулярызацыі арт-прадукту ў нас дзейнічае простая формула: калі не сам, дык ніхто.
Не будзем выказваць гіпотэз, з чым звязанае “анахарэцтва” мастака — балазе, і ў “публічны” свой перыяд ён умеў здзіўляць нестандартнымі словамі і ўчынкамі. Згадаем лепей пра рухавік гэтага ўнікальнага турнэ — калекцыянера, і, як выявілася, паспяховага арт-менеджара Яўгена КСЯНЕВІЧА. Носьбіты такіх рэдкіх у нашых шыротах амплуа ўяўляюцца многімі як прагматычныя дзялкі. Насамрэч жа, як сведчыць сусветная практыка, у большасці выпадкаў гэта ўтрапёныя культуртрэгеры, якія імкнуцца не набіць кішэні, але ўнесці сваю лепту ў арт-працэс. Ксяневіч — акурат з іх кагорты.
Далей