Урачыстасці і будні Полацка
Сёння ў Полацку пачаліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства і Дню горада. Калысцы нашай дзяржаўнасці сёлета споўнілася 1155 гадоў. Таму цалкам натуральным быў яе выбар у якасці сталіцы свята пісьменства ў 2017 годзе, калі краіна адзначае 500-годдзе свайго кнігадрукавання, а таксама юбілеі вялікіх сыноў Беларусі — Янкі Купалы, Якуба Коласа, Янкі Брыля, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Алеся Адамовіча...
Па нашай традыцыі, у адзін з “крайніх” дзён падрыхтоўкі Полацка да падзей карэспандэнт “К” прайшоўся яго вуліцамі. Кампанію яму склаў вядомы айчынны рок-музыкант Аляксей СМАЛЯКОЎ — чарговы герой цыкла матэрыялаў “Экспрэс-тур з V.I.P.-земляком”. Зрэшты, лідар гурта The Stokes не зусім стопрацэнтны зямляк Полацка, але… аб усім па парадку.
Далей