Складанасці прагляду
На вуліцы лье моцны летні дождж. Разам з заснавальнікам і арт-дырэктарам форуму Аляксандрам Мартынюком, сябрам журы, кінакрытыкам Максімам Карпіцкім і каардынатаркай Лерай Грын абмяркоўваем вынікі міжнароднага кінафестывалю кароткаметражнага кіно. “Кіно можа быць свядома недасканалым — чаму яно тады не вартае ўвагі?” — разважае Аляксандр. Максім, узгадаўшы любімую фразу Ланглуа “ўсе фільмы нараджаюцца роўнымі”, звяртае ўвагу на тое, што часам менавіта непрафесійнае, выпадкова знятае кіно можа распавесці пра час болей за шматлікія карціны мэтраў. Лера маўчыць. Я напіраю на тое, што канцэпцыю форуму трэба прапісаць больш выразна. Фэст “Нефільтраванае кіно”, які прайшоў у Мінску напрыканцы ліпеня, — гэта падзея, якая падымае шмат пытанняў, і галоўнае з іх — што ёсць сёння кіно і як мы мусім яго ўспрымаць.
Далей