Сімвалізм падвойнага вяртання
30 ліпеня музыка Шастаковіча зноў прагучала ў тых мясцінах, адкуль паходзіць ягоны род. Канцэрт, прысвечаны 111-годдзю з дня нараджэння геніяльнага кампазітара, гэтым разам адбыўся не ў самім Шэметаве, а ў блізкім ад яго колішнім мястэчку Кабыльнік (цяпер — Нарач у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці). Адпаведна, ініцыятыва, распачатая год таму з нагоды юбілею, стала добрай традыцыяй.
Пагадзіцеся, канцэрт акадэмічнай музыкі ў беларускай вёсцы — гэта пакуль вялікая рэдкасць. Асабліва калі ўдзел у ім бяруць як прафесійныя айчынныя музыканты, гэтак і вядомы габаіст з Францыі. Ды, як выявілася, гульня вартая свечак, а пэўная рызыка — цалкам сябе апраўдала.