Sci-Fi-містыка на глебе Язэпа Драздовіча
АЎСТРАЛІЯ — ПОЛЬШЧА — БЕЛАРУСЬ
Фестывалі эксперыментальнай музыкі зазвычай не жывуць доўга. Cправа гэта, мякка кажучы, непрыбытковая, і таму імпэт іх арганізатараў рана ці позна згасае. Кракаўскі Unsound, які сёлета пройдзе ўжо ў пятнаццаты раз, — яўнае выключэнне з правілаў. Ён не толькі не чэзне, але і набірае абароты, стаўшы своеасаблівай франшызай у добрым тузіне іншых гарадоў — ад Нью-Ёрка да Алма-Аты. Сёлета фэст пасля дзесяцігадовага перапынку зноў завітаў у Мінск ды спалучыўся з блізкім па духу айчынным праектам Mental Force. Скарыстаўшыся гэтай нагодай, я паспрабаваў выпытаць у завадатара Unsound, кракаўскага аўстралійца Мэта ШУЛЬЦА яго сакрэт творчага і камерцыйнага доўгажыхарства.