Тоўстая і тонкая, з малюнкамі і без
З нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання усе, хто мае хоць нейкае дачыненне да кнігі, абмяркоўваюць яе мінулае, сучаснае і будучае. Да гэтага абмеркавання хачу далучыцца і я — просты бібліятэкар адной з дзіцячых бібліятэк Мінска. Нагодай для гэтага артыкула стала выказванне аднаго літаратара, што кніга, у тым ліку і дзіцячая, абавязкова павінна быць тоўстай. Кожны дзень, назіраючы за выбарам кніг дзецьмі розных узростаў і іх бацькамі, з упэўненасцю кажу: дзіцячая кніга ні ў якім разе не павінна быць тоўстай! Гэта падлеткі, што чытаюць, на знешнасць і памер кніг увагі не звяртаюць, а кніжныя серыялы, дзе дзеяннне пераходзіць з адной часткі ў наступную, вабяць іх нібы магніт і прачытваюцца за два-тры месяцы (пацвярджэннем — серыі Наталлі Шчэрба, Яўгена Гаглоева, Рыка Рыардана, Джаан Роўлінг, Эрын Хантар, Кэтрын Ласка, дзе сумарная колькасць старонак даходзіць да некалькіх тысяч). Падлетка ж, што не чытае, на жаль, ніякая сіла не прымусіць звярнуцца да кнігі. А такі падлетак вырастае з маленькага дзіцяці, якога па нейкіх прычынах не далучылі да кнігі. І тут паўстае пытанне: дык якой жа павінна быць кніга для малога дзіцяці, каб яно палюбіла чытаць? Пачнём разбірацца яшчэ з тых, хто не чытае сам, а толькі слухае.
Далей