Вектар — слушны
Калі, маючы пэўны досвед, азіраешся назад, высвятляецца, што ты быў сведкам і ўдзельнікам падзей, па сутнасці, гістарычных. У 1970-х я быў звычайным студэнтам мастацка-прамысловага факультэта нашага Тэатральна-мастацкага інстытута. Але сярод аднакурснікаў былі тыя, чый талент выклікаў захапленне тады, чыім творчым і кар’ерным дасягненням я радуюся сёння. І вучыўся я на кафедры графічнага дызайну (называлася гэта напачатку “наглядная агітацыя, прамграфіка, арганізацыя выстаў і рэкламы”), якая святкуе 40-годдзе.