Вернутыя з небыцця
Не так даўно на Беларускім радыё прайшла прэм’ера радыёспектакля “Пісьмы, вернутыя з небыцця”. Ён быў створаны паводле ліставання Кандрата Крапівы і яго жонкі з сынам-вайскоўцам, які загінуў на Вялікай Айчыннай вайне. Аўтарам сцэнарыя выступіла ўнучка пісьменніка Алена АТРАХОВІЧ — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, загадчык кафедры Інстытута сучасных ведаў імя Аляксандра Шырокава. Яна не толькі пагадзілася распавесці “К” пра гэтую творчую працу, але і прадаставіла для публікацыі частку тых лістоў, якія ніколі раней не друкаваліся.