На мове сэрца
Найпрыгожы дзясяты студзеньскі вечар у Палацы Рэспублікі быў асвечаны не толькі мірыядамі зіхатлівай ілюмінацыі, але і ўрачыста-радасным настроем тых нашых суграмадзян, каму Кіраўнік дзяржавы ўручаў прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва. Звяртаючыся да прысутных, Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, падкрэсліў, што ў нашы дні беларусы “на перакрыжаванні дарог, культур і гістарычных лёсаў адстойваюць суверэнітэт роднай краіны... А якой ёй быць праз паўсотні гадоў, у многім залежыць
ад тых, хто сёння ў гэтафй зале, ад усіх, хто завецца творцам. Бо сіла мастацтва ў тым,
што яно можа гаварыць не толькі на мове розуму, але і на мове сэрца”…