Гістарычная драма: работа над памылкамі
Падвялі вынікі абвешчанага Рэспубліканскім тэатрам беларускай драматургіі сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і “Беларусбанкам” конкурсу па стварэнні твораў для драматычнага тэатра “Францыск Скарына і сучаснасць”. “К” прапанавала яго фіналістам паразважаць пра значэнне вобраза нацыянальнага героя ў сучаснай драме і ацаніць рэальнае становішча гістарычнай п’есы ў айчыннай драматургіі. У “Форуме” прынялі ўдзел паэт, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірына АНДРЭЕВА, драматург, журналіст Алена ІВАНЮШАНКА (Мінск), драматург, рэжысёр-пастаноўшчык Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Цімафей ІЛЬЕЎСКІ, драматург, літаратуразнаўца Сяргей КАВАЛЁЎ (Мінск — Люблін), пісьменнік Віктар МАРЦІНОВІЧ (Мінск), драматург, рэжысёр, радыёвядучы Мікалай РУДКОЎСКІ (Мінск), драматург, пісьменнік Міхаіл ТУРУНОЎСКІ (Брэст), эсэіст, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей ШЫДЛОЎСКІ.