Захаваць цяжка здабытае
Далейшы тэкст пачатку 2000-х, школьнае сачыненне майго сына на тэму “Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі маёй сям’і”, я выпадкова знайшоў, разбіраючы старыя паперы. Не ведаю, што пісалі яго аднакласнікі, але ўпэўнены: нешта падобнае. Хіба што сэнсавыя акцэнты маглі быць расстаўлены крыху інакш. Сямейная хроніка, сцісла пераказаная, пры ўсёй канкрэтыцы даволі тыповая. Пра кожную беларускую сям’ю, якую закранула Вялікая Айчынная вайна, можна напісаць літаратурную эпапею і зняць шматсерыйны фільм. Таму перад тым, як прывесці свае рэфлексіі, прапаную ўвазе чытачоў падставу для маіх разваг.