Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
А калі мабільна?
Мабільная выстава-музей Рыгора Барадуліна зараз вандруе па Віцебскай вобласці. Гэта — крок да стварэння мемарыяльнага музею ў хаце паэта на Ушаччыне.
У асобах і рэчах
У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь завяршаецца выстава твораў Анатоля Зайцава “Споведзь у асобах і рэчах” з 58 твораў друкаванай графікі. Выкананыя ў тэхніцы ксілаграфіі работы — з калекцыі сям’і майстра і са збору Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
Хто зрабіў аншлаг?
Свята ўсіх закаханых у Віцебскай абласной філармоніі — не толькі для моладзі. Гэтую думку данеслі са сцэны салісты філармоніі. І яе актыўна падтрымалі слухачы: у зале аншлаг. Прыйшлі, вядома, і маладыя пары, і пажылыя людзі. Асабліва спяшаліся сюды, канешне, жанчыны.
Новая “...Мяжа”
25 лютага ў сталічным Доме кіно адбылася ўрачыстая прэм’ера кінафільма “Ілжывая мэта”, знятага на кінастудыі “Беларусьфільм”. Яе падтрымалі беларускія памежнікі, якія прыйшлі на паказ новай — дванаццатай па ліку — стужкі з тэлецыкла “Дзяржаўная мяжа”.
Што можа толькі тэатр?
Артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы гэтымі днямі працавалі для нестандартнай, скажам так, мэтавай аўдыторыі ў рамках акцыі “Тыдзень Купалаўскага тэатра ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка”. А таксама згадалі пра 95-годдзе з дня нараджэння аўтара славутых "Людзей на балоце", калі на сцэну ў адзін вечар выйшлі не толькі выканаўцы роляў Васіля Дзятла і Ганны Чарнушкі ў сучаснай пастаноўцы, але і артысты, сёння — са званнем "народны", хто граў у першай пастаноўцы галоўнай кнігі "Палескай хронікі"...
Цяпер штосуботу
У рамках рэспубліканскай акцыі “Беларусь, я люблю цябе” штотыдзень па суботах з 14-й па 16-ю гадзіну з 27 лютага па 7 мая ў гандлёвым цэнтры “Сталіца” будуць праходзіць выступленні выканаўцаў і творчых калектываў устаноў адукацыі ў сферы культуры рэспубліканскага падпарадкавання, Мінска і Мінскай вобласці.
“Гэта трэба жывым…”
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася прэзентацыя альбома-каталога “Палітра Памяці” (аўтар тэкста і складальнік Наталля Філіповіч). Выданне ўключае біяграфічны слоўнік імён мастакоў-ветэранаў і рэпрадукцыі іх жывапісных твораў з пастаяннай экспазіцыі і фондаў музея.
Калі гаворка пра культуру…
У адной тэлепраграме вядомы артыст распавядаў, як ён маладым чалавекам упершыню прыехаў у Мінск, прайшоўся з вакзала да Міхайлаўскага сквера і, убачыўшы злучаныя аркамі дамы, адчуў, як закахаўся ў горад. “І што ён такога знайшоў у тых дамах?” — падумалася мне тады. Сталінскі ампір, якога ў Мінску шмат. Потым дайшло: ён свежым вокам убачыў у гэтай кропцы горада спалучэнне рэспектабельнасці і ўтульнасці. Гэты эпізод я згадаў, калі фіксаваў сацыяльную актыўнасць мінчан па тэмах культурных у рамках сумеснага праекта “К” і кавярні “Культура” пад назвай “Час культуры”.
Ці быў “халодны душ”?
Прамінула некалькі месяцаў пасля завяршэння V Рэспубліканскага фестывалю беларускай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Шмат думак, разваг і эмоцый з’явілася з гэтай нагоды. Але я вырашыла не пісаць адразу: пачакаць, каб прайшоў час для пэўнага аналізу. Час сапраўды прайшоў.
Парафразы і баланс
Я вырас у мінскім мікрараёне Грушаўка. Таму той факт, што я працаваў над станцыяй метро з такой самай назвай, абсалютна арганічны для мяне.
Мележ — паэт
І не толькі таму, што пачынаў ён літаратурны шлях як паэт. Унікальнасць Мележа ў тым, што стаў ён сапраўдным паэтам, калі кінуў пісаць у рыфму.
Ад першага тура да апрацовак
Як узнікла ідэя пешага канцэртнага тура? Падчас паездкі ў Мазыр. Захацеў бліжэй пазнаёміцца з нашай краінай, паколькі недзе паўтара дзясятка гадоў працаваў у Еўропе. Я зразумеў, што Беларусь не настолькі добра ведаю, як заходнія краіны… Ды і шпацыраваць люблю!
Гаджэт прыйшоў на змену піяніна?..
У Оршу я выправіўся разам з піяністам Аляксандрам Паляковым. У сваім мастацтве музыкант, нягледзячы на свае знакавыя амаль (усяго толькі!) 33 гады, дасягнуў вяршыняў, якія дазваляюць яму заняць месца ў шэрагу вядучых айчынных выканаўцаў класічных твораў. Кажу пра канцэрты ў рэспубліцы і за яе межамі, пра перамогі на прэстыжных конкурсах. Набытым майстэрствам ён дзеліцца з юнымі талентамі як выкладчык.
Новы год партнёрства
Беларусь стала адной з больш чым сотні краін, дзе сёлета праводзіцца Вясёлае вясновае свята — кітайскі Новы год, караням адзначэння якога больш як 4 тысячы гадоў. У рамках падзеі Мінск прыняў шэраг культурных мерапрыемстваў на буйных пляцоўках.
“Viva la музыка!”ад Співакова
16 — 21 лютага ў Беларусі прайшоў ІV Міжнародны фестываль “Уладзімір Співакоў запрашае”, закрануўшы не толькі сталіцу, але і Магілёў. Сёлетняя праграма была як ніколі разнастайнай па жанрах і відах мастацтва: канцэрт “Viva la opera” прымадоны Хіблы Герзмава, балетны вечар “Аргенцінскае танга” з прызнанай пецярбургскай салісткай Ульянай Лапаткінай, спектакль “Пяшчота” рэжысёра Рамана Вікцюка (адначасова ў Магілёве — праграма “Час Баха” Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі на чале са Співаковым), канцэрт знакамітага віяланчэліста Мішы Майскага і Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі (дырыжор — былы наш Аркадзь Берын). Для шырокай публікі фестываль стаўся святам сустрэчы з вялікай класікай. Для айчынных музыкантаў — своеасаблівым майстар-класам. Бо за пульт аркестра нашага Вялікага тэатра ўстаў сам маэстра Уладзімір Співакоў, пры гэтым высока ацаніўшы беларускіх інструменталістаў. А назаўтра ён сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і шчодра дзяліўся сваімі ведамі, успамінамі, а таксама ўражаннямі ад падрыхтаваных для яго выступленняў нашых маладых салістаў.
"Мядзведзь" у Санцьяга
“Хто ўсе гэтыя людзі?” — магчыма, менавіта так думаў лідар этна-трыа “Троіца” Іван Кірчук, кідаючы погляд на ўдзельнікаў фестывалю сусветнай музыкі, мастацтва і танца “WOMAD” на поўначы чылійскай сталіцы Санцьяга.
Дыскатэка без музыкі
Менавіта рассінхранізацыя стала своеасаблівым лейтматывам Адкрытага форуму пластычных і эксперыментальных тэатраў “ПлаSтформа”, які насуперак усім эканамічным нягодам ужо ў чацвёрты раз прайшоў у Мінску. Прычым адчувалася яна на ўсіх сэнсавых узроўнях. Гэта была рассінхранізацыя паміж тым, што мы чуем і бачым, паміж зместам і фармальным увасабленнем, паміж патрэбамі ды магчымасцямі арганізатараў. Урэшце, паміж беларускім ды польскім падыходам да таго мастацтва, якое заблытаныя крытыкі ўсё часцей называюць “перфарматыўнымі практыкамі”, замяняючы гэтым паняццем звыклыя “тэатр” альбо “танец”.
План без пераздач
Лютаўскімі днямі ў Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў адбылося пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама. Аналізаваліся вынікі леташняй працы, абмяркоўваліся перспектывы. У рабоце абласной калегіі браў удзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў. Мы пацікавіліся ў першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення Аляксандра Вярсоцкага пра стан спраў у сферы абласной культуры, пра тое, чым і як яна будзе жыць заўтра.
Аўтарская выстава
Калі тэатр пачынаецца з вешалкі, то бібліятэка, вядома, з кніжнай выставы, якая не толькі ўпрыгожвае яе, але і, перш за ўсё, цікавіць і радуе чытачоў. Год культуры ў Светлагорскім раёне пачаўся з падведзення вынікаў раённага конкурсу прафесійнага майстэрства “Аўтарская выстава” сярод гарадскіх і сельскіх бібліятэк на лепшую кніжную экспазіцыю для моладзі.
Трылер з буктрэйлера
Сёння для таго, каб зняць свой буктрэйлер, дастаткова прачытаць літаратурны (і не толькі) твор і скарыстацца відэакамерай, якая маецца ці не ў кожным мабільным тэлефоне.
Фэнтэзі паводле балады
Прафесіяналы ў сферы кіно, літаратуры і музыкі сабраліся для стварэння новага праекта: поўнаметражнага фэнтэзі на аснове беларускай міфалогіі і легендаў. Фільм, над стварэннем якога яны працуюць, будзе называцца “Неруш”. Адпаведна, стужка — пра некранутае, дзікае месца. Ідэя фільма — спазнанне жыцця праз нязведанае і страшнае.
А мо cамо мастацтва змянілася…
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на пляцоўцы музея сучаснага выяўленчага мастацтва дэманстраваў выставу пад назвай “ZAKROMA 2015”. Гэта творы, якімі калекцыя музея папоўнілася летась. Частка іх набытая, частка — падорана аўтарамі. Былі прадстаўлены жывапіс, графіка, скульптура, мастацкае фота, кераміка, габелен, шкло.
Сціплая перліна праз абалону містыкі
Новы драматычны тэатр апошнім часам выпускае адзін адметны спектакль за адным. Артыстаў — не пазнаць. Падобна на тое, змены да лепшага — сапраўдная сістэма. У гэтым пераканала і нядаўняя прэм’ера — “…И слышатся лишь звуки полонеза”.
Арцемій, ты не маеш рацыі!
Звесткі пра пінскі цуд з прыпынкамі, прысвечанымі Году культуры, дакаціліся да расійскай сталіцы, і вядомы (у тым ліку скандаламі) дызайнер Арцемій Лебедзеў у, скажам шчыра, хамскай форме з выкарыстаннем непадцэнзурнай лексікі ў сваім блогу абвінаваціў распрацоўшчыкаў прыпынкаў для Пінска ў плагіяце. Маўляў, такая канструкцыя была распрацавана ягонай студыяй яшчэ шэсць гадоў таму для расійскай Пярмі. Аўтары пінскай распрацоўкі ў прэсе катэгарычна абвяргаюць абвінавачванне.
Маэстра і яго сад у квецені
Сённяшняя публікацыя яшчэ раз адгорне старонкі запісаў Ігара Паліводы, 20 гадоў з дня сыходу з жыцця якога споўніцца 28 лютага. Пададзеныя са скарачэннямі нататкі апавядаюць пра перажыванні вострага, як і заўжды, у сваіх выказваннях Ігара Ігаравіча з нагоды адзінага ягонага творчага вечара напрыканцы 1995 года.
Рыцар Жыновіч
Да 85-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча ў “К” выйшла серыя публікацый пра дырыжораў, якія ў розны час узначальвалі гэты знакаміты калектыў. Сёння — заканчэнне аповеду пра жыццё і творчасць народнага артыста СССР Іосіфа Жыновіча, аднаго з заснавальнікаў аркестра, які кіраваў ім каля 30 гадоў.
“Газелі” састарэлі, скрынкі засталіся…
Не раз быў сведкам прыезду аўтабібліятэк у маланаселеныя і аддаленыя паселішчы. Для такіх вёсак падзея, калі па адзінай вуліцы за дзень увогуле хто праедзе. А тут мабільная бібліятэка з райцэнтра!.. Як і вакол аўтакрамы, вакол "біблібусіка" заўжды збіраецца купка вяскоўцаў.
“Пакаленне…”: працяг будзе
Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя Уладзіміра Леніна гатовая да супрацоўніцтва з кожным, хто звяртаецца са слушнай ідэяй. Бібліятэка стала сапраўды сучасным інфармацыйным цэнтрам, пляцоўкай для правядзення крэатыўных акцый і праектаў. Урэшце, кніжніца — гэта не толькі новыя тэхналогіі, але і мноства таленавітых людзей, гатовых да навацый.
Файл для дуды
Днямі ў Інстытуце культуры Беларусі адбыўся “круглы стол” “Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да мультынацыянальнага файла “Культура дуды” ў Рэпрэзентатыўным спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва (UNESCO)”. Нагодай стала ініцыятыва Славакіі па ўнясенні сваёй дударскай традыцыі і заклік далучацца да гэтай намінацыі іншым еўрапейскім краінам. На “круглым стале” абмяркоўвалася, ці варта Беларусі сёлета рыхтаваць дакументы з аналагічнай ініцыятывай (да дэдлайну засталося трохі больш за месяц).
300 працэнтаў. А вам “слабо”?
Нядаўна старшыня праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Міхневіч распавёў, што “беларусы летась вывезлі з краіны каля 1 мільярда долараў на набыццё аўтамабіляў. Калі б гэтыя аўто былі набыты ўнутры краіны, траціна з гэтай сумы пайшла б у дзяржаўны бюджэт…” А я, пачуўшы гэту інфармацыю, уявіў сабе на імгненне, што адна дзясятая з гэтага мільярда магла б пайсці, скажам, на наведванне музейных устаноў Беларусі.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»