Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Кампанія па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі ўжо практычна дасягнула апагею
Многія суайчыннікі паспелі пакінуць свой аўтограф у падпісных лістах, а камусьці яшчэ трэба будзе пазнаёміцца з членамі ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў. Практычна ва ўсіх людных месцах сталіцы і ў рэгіёнах працуюць пікеты, вечарам зборшчыкаў подпісаў нярэдка можна сустрэць і на парозе сваёй кватэры.
“…Віцебск” — Віцебску
Сёння ў Віцебскім мастацкім музеі Уладзімір Пракапцоў падараваў гораду сваю карціну “Мой Віцебск”. Імпрэза адбылася з нагоды 40-годдзя заканчэння ім мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (зараз ВДУ імя П.Машэрава). Уладзімір Іванавіч застаўся адданым магіі лічбаў: прэзентацыя пачалася ў дзень яго народзінаў 08.08 а 8-й гадзіне раніцы.
Яшчэ раз пра тапаніміку
У гістарычным цэнтры Барысава на адным з будынкаў з’явілася мапа старога горада з гістарычнымі тапонімамі. З мапы можна даведацца, дзе знаходзіліся такія часткі горада, як Казіны Рог, Лужок, Барок… А вакол будынка з чырвонай цэглы, які рэстаўруецца і дзе змешчана вышэйзгаданая мапа, пакладзена брукаванка.
Шляхетны юбілей
Заўтра Палескі драматычны тэатр адкрывае юбілейны 10-ы сезон, паводле традыцыі, “Пінскай шляхтай” В.Дуніна-Марцінкевіча, але ў новай пастаноўцы Віталя Баркоўскага, прэм’ера якой адбылася ў канцы студзеня. Нягледзячы на новае рэжысёрскае рашэнне, у спектаклі захавалася яго былая адметнасць — выкарыстанне палескага дыялекту.
У пошуках “эліксіра маладосці”
2015-ы, аб’яўлены Годам моладзі, паставіў у асаблівае становішча тыя тэатры, у самой назве якіх фігуруе моладзь. Што ж у тых тэатрах “маладзёжнага”? І як клапоцяцца пра маладзёжную аўдыторыю ў іншых тэатрах — да прыкладу, у Новым драматычным?
Мала мець проста брэнд…
У каторы раз хочацца выказацца пра стварэнне і выкарыстанне культурных брэндаў. Ці не кожны айчынны горад ды нават старадаўняе мястэчка маюць сваю “фішку”. Вось толькі адны з года ў год яе “раскручваюць”, у той час як другія або саромяцца нечага, або робяць мерапрыемства не для публікі, а для славутай “галачкі”.
Кінадворык у Гістарычным
Айчынныя кінарэжысёры вельмі трапятліва ставяцца да сваёй працы, але часта не ведаюць, што рабіць з выніковым прадуктам.
Вышыванка… ад Антона
Нядаўна я атрымаў дыплом інжынера-энергетыка скончыўшы энергетычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Паўла Сухога. На першае месца працы размеркаваны ў Гомель, а каб не сядзець без справы, у вольны час вышываю крыжыкам на швейнай машынцы.
Ініцыятывы: кулінарныя ды...
Сярод мэт нашай арганізацыі — спрыянне развіццю сельскага і экалагічнага турызму, яго папулярызацыя. Распрацоўваючы турыстычныя маршруты, мы імкнемся ўлічыць праявы нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Праўда, не заўсёды атрымліваецца паказаць рэгіянальныя адметнасці турыстам.
Цюнінг для “хаткі Напалеона”, або Куды падзеўся эксклюзіўны абаранак?
Калі адкрыць Вікіпедыю, дык пра паходжанне назвы горада Смаргонь можна даведацца шмат цікавага. Мне бліжэй версія, згодна з якой у даўніну частка мясцовых жыхароў называлася “смарагоны” (“смургонi”), гэта значыць тыя, што гналі дзёгаць з выкарчаваных пры распрацоўцы участкаў пнёў. Да дзёгцю я стаўлюся з велізарным піетэтам, але большае захапленне выклікаюць абаранкі. З гарбатай я магу іх спажыць да 20 штук за раз — у залежнасці ад памеру. У прынцыпе, на радзіму абаранкаў, якой лічыцца Смаргонь, я і накіраваўся перш за ўсё з-за таго, каб у гэтым сакральным для ўсіх аматараў названага далікатэсу месцы аддаць належнае смакавым якасцям прадукту. Жарт. Галоўная прычына была ў тым, каб уварвацца ў святая святых шэрагу ўстаноў культуры горада разам з вядомым чалавекам, які тут нарадзіўся. Як звычайна, у рамках нашай рубрыкі мы планавалі прайсціся настальгіяй па некалькіх установах, якія наш герой наведваў у сваім дзяцінстве/юнацтве....
Вэб-фармат для Памяці
“Памяць палаючых гадоў” — пад такой назвай Нацыянальная бібліятэка Беларусі выклала ў інтэрнэт свае алічбаваныя калекцыі, прысвечаныя 70-годдзю Вялікай Перамогі. Імі напоўніцу могуць скарыстацца як шараговыя наведвальнікі Сеціва, так і работнікі клубаў, бібліятэкары ды музейшчыкі, што займаюцца патрыятычным выхаваннем, краязнаўствам, прапагандай нашай гісторыі.
Падтрымка грашыма і… песняй
25 ліпеня ля мястэчка Грудэк, што на Беласточчыне, адбыўся фальклорны фестываль “Сяброўская бяседа”, а на наступны дзень — “Культура без межаў” у Сямятычах. Дзякуючы падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у суседнюю краіну быў накіраваны цэлы “творчы дэсант” з Мінска, у склад якога — поруч з вядомымі артыстамі — увайшлі карэспандэнты “К” Юрый Чарнякевіч і Ілья Свірын.
Гульня ўпоцемках Георгія Скрыпнічэнкі
Мастак Георгій СКРЫПНІЧЭНКА даўно мог бы займець журналісцкае таўро “беларускага Далі”. Для гэтага ёсць усе перадумовы, у тым ліку знешняе падабенства. Мог бы, калі б браў прыклад са знакамітага каталонца і дбаў пра ўласны піяр. Але айчыннаму жывапісцу і графіку, які пачаў ствараць сюррэалістычныя творы яшчэ паўстагоддзя таму, калі да слова “рэалізм” звычайна дапасоўвалася іншая прыстаўка, зусім не хочацца займацца піярам. Яму куды бліжэй цішыня ўласнай майстэрні. Дамовіцца аб тым, каб правесці ў ёй нашу чарговую рэдакцыйную “планёрку”, было не надта проста. Мастак доўга пераконваў нас, маўляў, яму няма пра што нам распавесці. Але ў выніку больш як двухгадзіннай размовы мы атрымалі магчымасць зразумець: Скрыпнічэнка — гэта ніякі не Далі. Гэта менавіта Скрыпнічэнка.
На раздарожжы “Балетнага лета”
Завяршаць оперна-балетны сезон фестывальным суквеццем ператвараецца, падобна на тое, у яшчэ адну “нацыянальна акадэмічную” традыцыю. Ужо другі год запар да пленэрна-выязных спектакляў і канцэртаў “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў” далучалася “Балетнае лета ў Вялікім”. Наколькі ж вялікім — ва ўсіх сэнсах слова — стаўся сёлетні харэаграфічны форум?
Папялушка-беларусачка
Для фестывалю — усё самае лепшае! Пэўна, такой думкі прытрымліваліся ў Беларускім тэатры “Лялька”, калі ў праграму сёлетняга “Лялечнага квартала” на “Славянскім базары ў Віцебску” ўключылі, акрамя штогод бяспройгрышных “Брэменскіх музыкаў”, яшчэ і сваю нядаўнюю прэм’еру — казку Ш.Перо “Папялушка, або Крышталёвыя чаравічкі”. Гэтым жа спектаклем тэатр завяршаў 29-ы сезон.
Практыкі асэнсавання Багдановіча
Куратар — Аляксей Барысёнак, архітэктар — Наталля Гарачая, дызайнер — Сяргей Шабохін... Калектыў з 14 мастакоў, каманда аўтараў тэкстаў… У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча праходзіць выстаўка пад назвай “Усё, што цвёрдае, растае ў паветры”. Гэты праект, рэалізаваны ў рамках конкурсу “Арт-сац-лаб”, звяртае на сябе ўвагу па многіх параметрах. Ад канцэпцыі — да яе ўвасаблення: перад намі, бадай, адна з самых яскравых выставак сучаснага мастацтва за апошні год.
Пра Цітовічава “парцейнае” і ягоны след на столі
Часам здзіўляюцца людзі: “А што, Цітовічу сто гадоў? І на яго даму — мемарыяльная дошка?! Не можа быць! Як жа так? Мы ж з ім у гэтым доме нядаўна чарку кулялі!”. Дык сто гадоў яму было яшчэ ў 2010-м. А які сёння год на белым свеце? А пра чарку… Шмат напісана пра Цітовіча як пра музыку, даследчыка-фалькларыста, няўрымслівага вандроўніка — збірацеля аўтэнтычных вясковых песень, як пра арганізатара хораў, — у тым ліку Дзяржаўнага народнага… Што тут магу дадаць да рэцэнзій на выступленні яго калектываў, да навуковых даследаванняў пра яго, да мемуараў блізкіх сяброў і навукоўцаў? Ці, мо, вось толькі хіба — пра Цітовічава “парцейнае” і ягоны след на столі
Гліняны ”Арт...”
Завяршыўся XIII Міжнародны пленэр па кераміцы ”Арт-Жыжаль”, які ладзіўся з 9 па 31 ліпеня на базе адпачынку ”Вербкі” пад Бабруйскам. Своеасаблівая інтэрнацыянальная майстэрня, дзе гліна дзякуючы абпалу ператвараецца ў самыя сапраўдныя творы мастацтва, сабрала на гэты раз майстроў-глінамесаў ажно з 10 краін свету, у тым ліку — і з Японіі. А 30 ліпеня ў Бабруйскім мастацкім музеі імя Георгія Паплаўскага адкрылася выніковая выстаўка ўдзельнікаў свята керамікі. Творы з гліны бабруйчане і госці горада змогуць убачыць у музейных залах цягам амаль усяго жніўня.
“Фармаліст, але малайчына!..”
“Фармаліст, але малайчына!..” Гэтыя словы, адрасаваныя яшчэ ў 1943 годзе герою майго сённяшняга нарыса — Андрэю Бембелю, належаць знакамітаму савецкаму скульптару Мацвею Манізеру, які стварыў помнік Уладзіміру Леніну, што стаіць перад Домам урада ў Мінску.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»