Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Наперадзе — Ляляўскі
Наступным героем рубрыкі "Рэдакцыя плюс..." на старонках "К" стане Аляксей Ляляўскі — галоўны рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек. Пра тэатр, чалавека ў ім, замежны досвед ды пра тое, чаму Мінск — нетэатральны горад — аб усім гэтым чытайце ў адным з наступных нумароў "К".
"Арт-астравы": і да Дня горада...
Менавіта гэтая сталічная падзея стане фіналам і для мастацкага праекта "Арт-астравы", які толькі распачаў днямі працу на востраве Камсамольцаў, што на сталічным Камсамольскім возеры. Пабачыць работы тузіну айчынных мастакоў можна на пляцоўцы пад адкрытым небам штодня. Арганізатары мяркуюць, што тэрыторыю праекта наведае прыблізна мільён гледачоў.
ПАРТРЭТЫ. РАДЗІМА. ВАШЧАНКА
З 25 чэрвеня ў гомельскай Карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі адкрылася выстаўка партрэтаў гэтага слыннага жывапісца, народнага мастака Беларусі. Называецца праект, які ладзіцца да 87-годдзя з дня нараджэння класіка беларускага жывапісу, "Ave Радзіма".
Падпісана Пагадненне
Паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і "Белгазпрамбанкам" падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве.
Помнік Раеўскаму
На Усходніх могілках сталіцы ўсталяваны надмагільны помнік на месцы апошняга спачыну шматгадовага мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, рэжысёра Валерыя Раеўскага.
Адарванасць і мы
Акрэслю спачатку гэтае незамяцінскае “мы”, узростава і геаграфічна. “Мы” ў дадзеным выпадку — гэта я і мае аднагодкі-суайчыннікі, якія нарадзіліся і выраслі ў вялікіх беларускіх гарадах. Мне зараз 22 гады, і ўсё жыццё я пражыла ў Мінску.
Вучыцца ў тых, каму давяраеш
Кожны мае свае каштоўнасці... Яны залежаць ад меры духоўнасці і ўнутранай культуры. Бо колькі мы можам прынесці карысці, столькі ж і шкоды. Усё павінна быць па чалавечым сумленні і на чалавечым сумленні. Але для аднаго той ці іншы ўчынак будзе бачыцца здрадай, а для іншага — нічым асаблівым... На жаль, агульнай меркі няма. Патрэбна быць сумленным перад сабой. Аб’ектыўнасць — справа вельмі складаная, не кожнаму дадзеная: гэта каштоўнасць для выбраных.
“Вольны час” — толькі не “дасуг”!
Не знайшоў я ў арфаграфічных і перакладных іншамоўна-беларускіх слоўніках слова “дасуг”, якое запанавала ў літаратуры і афіцыйных дакументах. Няма такога паняцця і ў апошніх слоўніках, створаных навукоўцамі Інстытута мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук на аснове Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Рускае “досуг” усюды перакладаецца як “вольны час”, а “отдых” — "адпачынак”, “спачын”, “рэкрэацыя”.
Індывідуальнасць страціць лёгка
Я рос вельмі замкнёным хлопчыкам, мог пайсці ў лес, на рэчку, у поле адзін — неймаверна для пачатку — сярэдзіны 1960-х для пяці-сямігадовага дзіцяці. Але мне не сумна было на самоце, бо я быў у гармоніі з прыродай, дыхаў ёй, атрымліваў асалоду ад нашых сустрэч.
Сярэдзіна — залатая
Хутка чарговы ліпень збярэ публіку ў горадзе на Заходняй Дзвіне. Здаецца, мы ўжо звыкліся з тым, што “Славянскі базар” страціў традыцыйныя нацыянальныя дні, якія яшчэ колькі гадоў таму праводзіла кожная з трох краін-заснавальніц фэсту. Як новы фармат абжыўся на форуме?
Ці менш становіцца дысертацый?
Цягам апошніх пяці гадоў уручана ўсяго шэсць дыпломаў дактароў мастацтвазнаўства і адзін — доктара культуралогіі. Гэта надзвычай мала для фундаментальнай навукі Беларусі. Пра адметнасці сучаснай сістэмы паслядыпломнай адукацыі, пра тое, чаму скарачаецца колькасць абароненных дысертацый, якія пытанні могуць узнікнуць у сувязі з уваходжаннем Беларусі ў Балонскі працэс, па просьбе “К” разважае старшыня Экспертнага савета па мастацвазнаўстве і культуралогіі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі краіны, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Кацярына ДУЛАВА.
Мода на маладых спецыялістаў. Ёсць ці будзе?
Цягам часу нашы аўтатуры сталі нечым большым за шараговае журналісцкае заданне, якое мы заўжды імкнемся старанна выканаць. Удакладнім у чарговы раз: гэта не праверкі, а шчаслівы пошук выбітных асоб і нестандартных з’яў, што спрыяюць развіццю рэгіянальнай культуры. Не вучым кагосьці, а самі вучымся ў тых, хто не шкадуе сіл для адраджэння духоўнасці. І менавіта гэтая прага шукаць і адшукваць стала не толькі часткай прафесіі, але і часткай жыцця. З такой простай нагоды лічым сябе шчаслівымі. Вось і ў чарговы раз пераканаліся: станоўчага — больш, а рэй у сферы культуры вядуць асобы, і сярод іх — усё больш маладых спецыялістаў…
Чым хор “запаліць”?
Звычайна гавораць, што ў оперы два кіты: аркестр і хор — калектывы, на якіх трымаецца аснова асноў тэатра. Калі зорак-салістаў можна і запрасіць, то хор і аркестр патрэбна ствараць, выхоўваць для пэўнай трупы. Пра шматлікія акалічнасці, неабходныя для нараджэння выбітнага ансамбля, разважае галоўны хармайстр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета краіны, народная артыстка Беларусі Ніна ЛАМАНОВІЧ.
Ансамбль. Танец. Дудкевіч
Чарговую сустрэчу ў фармаце рубрыкі “Рэдакцыя плюс…” “К” правяла ў кабінеце мастацкага кіраўніка Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, народнага артыста краіны, прафесара Валянціна ДУДКЕВІЧА. Размова атрымалася калектыўнай — з боку не толькі “культураўцаў”, але і адміністрацыі ды артыстаў знанага калектыву. Валянцін Уладзіміравіч адразу папрасіў пакінуць дзверы адчыненымі — не столькі ў прадчуванні “гарачых баталій” (а ён сам на іх правакаваў, шчыра выказваючы тыя думкі пра танцавальнае мастацтва, што часам разыходзяцца з агульнапрынятымі), колькі дзеля таго, каб да абмеркавання праблем далучаліся ўсе ахвотныя. І мы канчаткова пераканаліся, што танец — мастацтва... гаваркое. Бо “далучаныя” не заставаліся “пасіўнымі назіральнікамі”: кожны ўстаўляў сваё “каленца”, і танцавальна-размаўляльны карагодзік-цягнічок (хтосьці ўваходзіў, хтосьці сыходзіў), імправізавана рухаўся з пункту “А” (абмеркаванне) у пункт “Б” — беларускасці.
Праз інтэрв’ю і асацыяцыі
Да 70-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у рамках XLIX Студэнцкай навукова-творчай канферэнцыі быў паказаны выставачны праект “Дыярушы”. Ён быў задуманы з мэтай стварэння жывой ілюстраванай гісторыі Акадэміі на падставе асабістых успамінаў выпускнікоў, многія з якіх сталі педагогамі ў сваёй alma mater. Ідэя праекта належыць кандыдату мастацтвазнаўства, загадчыку кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Марыі Карпянковай. Куратарамі “Дыярушаў” выступілі другакурснікі-мастацтвазнаўцы Ганна Біжык, Тарас Кучынскі-Паравы, Юлія Пешына, Алена Русакевіч, Аляксандра Сацукевіч і аўтар гэтых радкоў.
Джаз ля Ратушы
Мінскае лета пачынаецца з джазу, якому прысвечаны тры суботнія вечары чэрвеня. І гэта ўжо добрая традыцыя, якую ладзіць фонд "Ідэя" пры падтрымцы Мінгарвыканкама і банка "БелВЭБ". Праект “Джазавыя вечары” як серыя міжнародных канцэртаў пад адкрытым небам з’явіўся ў 2013-м і праходзіць у Мінску трэці раз на плошчы Свабоды. Прычым да ўласна джазу цягам трох гадзін жывой музыкі цалкам натуральна далучаюцца блюз, соўл, джазавая класіка і этна.
“Падарожжы…” на раздарожжы? А мо ўсё не так трывожна...
Не сакрэт, што сацыяльныя сеткі сёння з’яўляюцца не толькі сродкам для кантактаў паміж сябрамі, але і тым асяроддзем, з якога можна і трэба чэрпаць самую разнастайную інфармацыю. У тым ліку, і актуальную для журналістаў. Добра гэта ці дрэнна — тэма для іншай, асобнай гутаркі. Сёння ж спынюся на той інфармацыі, якая за мінулы тыдзень абляцела ўвесь Байнэт і пра якую мае фрэнды ў сацыяльных сетках паведамлялі са скрухай ці, дакладней, са скрушаным і засмучаным смайлікам напрыканцы свайго тэксту. І інфармацыя тая так і не пацвердзілася, але і не абверглася ў поўнай меры… Дык з-за чаго сыр-бор?
"Кранальны" замок на дачы Быкава
Днямі ў беларускім сегменце Інтэрнэту можна было пачытаць вельмі шмат розных матэрыялаў на адну праблемную тэму: закрыццё на рамонт музея-лецішча Васіля Быкава — філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. (Дарэчы, Васілю Быкаву, народнаму пісьменніку Беларусі, учора споўніўся б 91 год.) Фотаздымкі, на якіх быў адлюстраваны замок на музейнай браме, паўтараліся ва ўсіх матэрыялах і выклікалі абурэнне ў чытачоў: як гэта так, зачынілі такі запатрабаваны ў грамадстве музей! Зачынілі той музей — працытую адзін з сайтаў, — “у будаўніцтва якога дзяржава не ўклала ні капейкі — лецішча было падаравана ёй удавой пісьменніка Ірынай Міхайлаўнай Быкавай”.
Праект на ўсё лета
У Талачыне, на стадыёне "Меліяратар", прайшло свята, што стала пачаткам культуралагічнага праекта "Зорнае лета", што будзе рэалізоўвацца цягам летніх вакацый. Ініцыятар і арганізатар справы — творчы калектыў Талачынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Эталон ткацтва
Маларыцкім строем адзення захапляюцца не толькі мастацтвазнаўцы, але і многія сучасныя модніцы. Гэты касцюм, напэўна, — самы дасканалы не толькі ў брэсцкім рэгіёне, але і на тэрыторыі Беларусі.
Кветкі для Нэлі
Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Нэлі Багуслаўская сустракае свой 80-гадовы юбілей. Яе абавязкова павіншуюць сябры, і, як заўсёды ў дзень нараджэння, яна прыме шмат тэлефанаванняў і кветак. Не будзе букета толькі ад таго адзінага, хто нязменна дарыў ёй кветкі і на святы, і ў будні на працягу больш як 50 гадоў. Аднойчы яна спытала ў яго: “Нашто ты дарыш мне кветкі? Мяне імі разбалавала публіка!” “Я таксама публіка!” — адказаў ён. Ізмаіл Капланаў быў яе самым адданым і патрабавальным слухачом, прыхільнікам і ахоўнікам. Вось ужо чатыры з лішнім гады яна жыве без яго…
Маэстра і яго сад у квецені
Мы працягваем друкаваць вытрымкі з віртуальнага дыялогу Ігара Паліводы (праз яго дзённікі, што ён вёў у 1980 — 1990-я гады) і ўдавы кампазітара Вольгі Палівода (праз яе развагі, якімі яна падзялілася з “К”). Гэтым разам фрагмент “дыялогу праз 19 гадоў” будзе прысвечаны бачанню маэстра крызісных з’яў у ансамблі “Песняры”.
Гадзіна для дублёра
Паспяховая праца бібліятэкі залежыць ад кваліфікацыі супрацоўнікаў. Яны павінны цудоўна ведаць кніжны фонд, уважліва ставіцца да чытацкіх запытаў. Трэба арыентавацца ў навінках, умець параіць цікавае выданне. Для чытача любога ўзросту бібліятэкар — гід у вандроўцы па кніжнай краіне.
Ідэя праекта: “КУТ” можа...
Сельская бібліятэка аграгарадка “Кальчуны” Ашмянскага раёна завяршыла рэалізацыю праекта “Создание и деятельность клуба старост деревень “КУТ” (Культура управления территорией)”, скіраванага на працу з насельніцтвам у аддаленых населеных пунктах. Хто, як ні стараста вёскі, можа стаць галоўным памочнікам бібліятэкару ў тым, каб жыхары не адчувалі сябе абдзеленымі інфармацыяй, кнігай і зносінамі?
Архіў сведкі біенале
“Усе лёсы свету” — дэвіз сёлетняга Венецыянскага біенале, абвешчаны ягоным куратарам Окві Энвезарам, прывёў многіх куратараў свету да стварэння экспазіцый, якія апелююць да асэнсавання мінулага сваіх краін. Нацыянальныя павільёны Эстоніі, Літвы, Азербайджана, асобная выстаўка расіяніна Грышы Брускіна, да прыкладу, звярталіся да ўсведамлення савецкай гісторыі, у прыватнасці, траўматычнасці апошняй для пакаленняў і асобнага чалавека. Надзвычай актуальнай была тэма лакальнай ідэнтычнасці: як усведамляюць, перажываюць яе розныя краіны, на якой ідэйнай платформе. У гэтым кантэксце можна згадаць павільёны Філіпінаў, Манголіі, Люксембурга… Адзначу, што ў свой адзіны выхадны ў Венецыі мне давялося наведаць, так бы мовіць, з тузін нетытульных павільёнаў і незалежных выставак паралельнай праграмы. З той простай прычыны, што яны працавалі ў панядзелак, калі была зачынена, на жаль, і асноўная экспазіцыя пад куратарствам спадара Энвезара. Тым не менш, нават гэты невялікі “ўлоў” уражанняў дазволіў убачыць беларускі праект у глабальным кантэксце.
"Бязмежнае белае поле"
Гэта песня кампазітара Ізмаіла Капланава надзвычай пасуе даце 22 чэрвеня — дню пачатку Вялікай Айчыннай вайны, які мы сёння называем Днём усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Напісана яна была ў 2010-м годзе на верш паэта-песенніка Алега Жукава. А прагучаў упершыню гэты твор толькі сёлета, пасля сыходу кампазітара, якога не стала ў 2011-м. Першымі выканаўцамі песні стаў Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча і яго саліст Андрэй Коласаў.
Фестываль для Паставаў — Паставы для фестывалю
Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” прайшоў у мінулыя выхадныя ў Паставах. Паспрабуем зірнуць на яго з пункту погляду канцэптуальнага складніку дадзенага фэста ў культурнай прасторы дадзенага раёна. Але пачнём з невялікага гістарычнага адступлення.
Дні культуры В'етнама
Дні культуры В’етнама праходзяць у нашай краіне з 16 па 22 чэрвеня. У сераду адбылася сустрэча афіцыйнай дэлегацыі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам на чале з намеснікам міністра культуры, спорта і турызма гэтай азіяцкай краіны Хуюнь Вінь Ай з міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Барысам Святловым. На наступны дзень у Нацыянальным мастацкім музеі была ўрачыста адкрыта фотавыстаўка “Прыгажосць В’етнама”, 50 работ якой перадаюць непаўторнасць, самабытнасць і гасціннасць гэтай дзяржавы. Выстаўка будзе працаваць да 24 чэрвеня ўключна.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»