Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
НЕЗВЫЧАЙНЫ КАНЦЭРТ
У рамках IX Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання", што сёлета займела імя этнаантраполага Зінаіды Мажэйка, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў ладзіць 24 красавіка яшчэ і ХІІ Этнаграфічны канцэрт "Фальклор беларускай глыбінкі". Сярод сёлетніх удзельнікаў — народны фальклорны ансамбль "Таняжанка" з вёскі Тонеж Лельчыцкага раёна, а таксама аўтэнтычныя фальклорныя гурты з вёсак Камень, Парэчча, Церабень на Піншчыне.
"Круглы стол"
Напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў і памятных мясцін у рэдакцыі "К" адбыўся традыцыйны "круглы стол" з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры краіны — намесніка міністра Аляксандра Яцко і начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ігара Чарняўскага, — супрацоўнікаў профільных інстытуцый і грамадскасці. Гэтым разам ён быў прысвечаны ўгодкам ICOMOS і, вядома ж, 70-годдзю Вялікай Перамогі. Матэрыялы пасяджэння чытайце ў наступных нумарах "К".
“Стрылка” ў Бездзежы
На Вялікдзень у вёсцы Бездзеж Драгічынскага раёна прайшла святочная імша, хрэсны ход ад старой царквы да новай і абрад “Стрылка”.
"Дзіўныя паведамленні..."
Музей гісторыі Магілёва здзейсніў чарговы адметны праект: з друку выйшла кніга "Дзіўныя паведамленні пра езуітаў у Беларусі" ў перакладзе на беларускую мову з нямецкай Алега Давіда Лісоўскага. На выданне збіралі сродкі ад ахвотных асоб. Арыгінал аўтарства нямецкага гісторыка Крыстафа Готліба фон Мура пазначаны 1786 годам і быў выдадзены ў Франкфурце і Лейпцыгу. Кніга апавядае пра складаную і супярэчлівую сітуацыю, што склалася вакол лёсу каталіцкай царквы ды ордэна езуітаў на тэрыторыях Рэчы Паспалітай, якія адышлі да Расійскай імперыі пасля падзелу 1772-га. Ордэн жа, фактычна, працягваў існаваць на гэтых тэрыторыях.
Гусь — яна мая, а брэнд — раённы
Пагаворым пра святы, што нарадзіліся на касцюковіцкай зямлі. Пытанне актуальнае хаця б з той нагоды, што 2 красавіка Савет Міністраў краіны прыняў Пастанову “Аб арганізацыі і правядзенні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь фестываляў, конкурсаў, форумаў, святаў і пленэраў, якія фінансуюцца з рэспубліканскага і (ці) мясцовых бюджэтаў”.
"Кватэра" эстэтычнага
У Мінску з лістапада 2014 года функцыянуе Клуб творчай інтэлігенцыі “Маэстра” пры Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў. Стварэнне клуба віталі артысты, паэты, архітэктары, мастакі…
Варыяцыя канцэпту
Гаворачы пра сферу культуры Беларусі мы нярэдка маем на ўвазе хіба што інфраструктуру, якая “засталася нам у спадчыну” ад савецкіх часоў і функцыянуе, у асноўным, па правілах таго ж перыяду. Фінансаванне культуры па-ранейшаму ідзе не па прыярытэтным прынцыпе, хаця праблемы грамадства і страты з-за недахопу культуры не ўлічваюцца.
Як дазвол?
Памятаю крыгі па Дзвіне, якія сплывалі пад зыркім красавіцкім сонцам, святочных людзей ля цэркаўкі Спаса ў блізкім ад нашай хаты Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры… А перад гэтым была ўсяночная, пад час якой да манастыра сцякаліся вернікі з усяго горада, бо цэркаўка Спаса, замоўленая дойліду Іаану яшчэ самой Ефрасінняй, з'яўлялася адзіным дзеючым храмам на ўвесь горад ды наваколле.
І ні слова пра Напалеона!..
Я не проста не надта добра знаёмы з цяперашняй школьнай праграмай, а наогул поўны нуль у гэтым пытанні. Але, калі, прапаноўваючы да вывучэння праявы сучаснай беларускай культуры, выкладчыкі не згадваюць мастака Валерыя Шкарубу, то робяць тым самым памылку. Калегі Валерыя Фёдаравіча па станковым жывапісе лепш за мяне ведаюць, хто ў “топах” трымае першае месца ў краіне. У маю ж “тройку прызёраў” ён дакладна ўваходзіць. З гэтым творцам, які некалi паступіў у наш Тэатральна-мастацкі інстытут з чацвёртага разу, а з 1982-га пачаў прадстаўляць свае працы на ўсіх рэспубліканскіх выстаўках, мы і рушылі ў горад. Тут ён з’явіўся на свет, восем гадоў вучыўся майстэрству ў студыі выяўленчага мастацтва, а потым папаўняў веды і развіваў руку ў гуртку пры Доме культуры, дзе набыццё 15-гадовым Валеркам першага ў яго жыцці прафесійнага эцюдніка, магчыма, стала тым крокам, пасля якога юнак канчаткова вырашыў для сябе, што звяжа жыццё з жывапісам…
Бярозавік для чытача
Бібліятэкі Асіповіччыны здзіўляюць з парога. У раённай, да прыкладу, за колькі крокаў ад абанемента трапляеш у плынь тэлеінфармацыі: пад столлю вісіць “плазма”, якая дэманструе мясцовыя навіны. Зручна, незвычайна. Але якімі цікавымі ні былі б прыдумкі ды сучасная тэхніка, удвая цікавей знаёміцца з новымі людзьмі ды зноў сустракацца са старымі знаёмымі. Чаму? Ды таму, што сваю справу яны лічаць самай галоўнай у свеце.
Што заўтра спатрэбіцца выпускніку?
У галерэі “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэмі мастацтваў працуе выстаўка твораў выкладчыц Вільнюскай мастацкай акадэміі. Большы, чым у іншых рэгіёнах СССР, выяўленчы лібералізм быў культурным брэндам рэспублік Балтыі ў тыя часы ў вачах эстэтаў, спецыялістаў, шырокай культурнай грамады. Выстаўка, што праходзіць зараз у “Акадэміі”, дэманструе як відавочныя змены, якія адбыліся ў эстэтычнай сферы Літвы, так і вектар творчых пошукаў тых, хто сёння рыхтуе кадры для нацыянальнай культуры. Куратар выстаўкі — Марыя МАРЦЭЛЕНІТЭ-ПАЛЮКЕ. Прапаноўваем гутарку карэспандэнта “К” з літоўскай госцяй.
Не толькі матывацыя...
“К” працягвае пашыраць “калекцыю” цікавых сустрэч з людзьмі, якія маюць свой погляд на рэчы, справы і з’явы. Гэтым разам “галерэю” папоўніў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман МАТУЛЬСКІ. Яго без ваганняў можна назваць галоўным кніжнікам краіны. Гэтага статус НББ вымагае. Кіраваць такой установай і знаходзіцца ўбаку ад развіцця бібліятэчнай справы, скажам, на сяле, — проста немагчыма. Раман Матульскі быў дэканам адпаведнага факультэта Універсітэта культуры і мастацтваў, з’яўляецца аўтарам манаграфій і падручнікаў, па якіх вучыліся і вучацца бібліятэчнай справе на абсягах былога Савецкага Саюза… Цяпер кіруе галоўнай кніжнай установай краіны. А віртуальная чытальная зала “Нацыяналкі” — сэрца, сетка ж ЦБС па краіне — крывяносная сістэма. А ўсё разам — жывы арганізм, чытальніцкія інтэрнэт-магчымасці якога ўпэўнена павялічваюцца. Але і хвароб у яго хапае. Пра гэта і гутарылі.
“Зліцца”. І не страціць…
Я ўжо і не памятаю, калі апошняя такая цудоўная выстаўка работ мастакоў тэатра і кіно праходзіла ў Палацы мастацтва. Вельмі даўно. І за сёлетнюю экспазіцыю — вялікі дзякуй Беларускаму саюзу мастакоў ды адпаведнай яго секцыі мастакоў тэатра і кіно, члены якой так уважліва падышлі да адбору макетаў да спектакляў, эскізаў тэатральных і кінадэкарацый ды касцюмаў, да “таямніц” распрацовак анімацыйных фільмаў і лялечных пастановак.
Навальніца? Дык не…
Днямі ў сталічным Палацы мастацтва адкрылася вялікая выстаўка жывапісу і скульптуры пад назвай “Лабірынт-2”. Яе ініцыятар — секцыя жывапісу Беларускага саюза мастакоў. Скульптары далучыліся пазней. Пластыка ў экспазіцыі, кажучы журналісцкім слэнгам, — гэта “падвёрстка” да жывапісных палотнаў. Аднак прысутнасць скульптуры тут вельмі дарэчы, хаця б з той прычыны, што добра арганізуе экспазіцыйную прастору.
Чарга па месца ў гісторыі
У Слонімскім драматычным тэатры адбылася здача новага спектакля па п’есе рускага драматурга Мікалая Эрдмана “Самазабойца” ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Васіля Сяўца. Прэм’ерны паказ на сцэне тэатра запланаваны на заўтра.
“Мы на сена ідзём...”
У сялянскай культуры жыхароў аграгарадка “Старое Сяло”, што на Веткаўшчыне, яшчэ жыве старажытная фальклорна-абрадавая традыцыя правядзення “Карагоду сена”, якая прыпадае на другі дзень Вялікадня.
Стыльна, з новай прыгажосцю
Канцэрт сучаснай латвійскай музыкі “Малітва Маці Тэрэзы” ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі стаўся з’явай папраўдзе еўрапейскага мастацтва найвышэйшай пробы. На яго прыкладзе можна было павучыцца, як складаць канцэртныя праграмы, якія творы пісаць і як іх выконваць.
Вачыма Ларывона-мухі
У народзе кажуць: “Слова лечыць — слова калечыць”. Бальшавікі ведалі сілу Слова, а таму ўжо на трэці дзень пасля рэвалюцыі Ленін падпісаў дэкрэт аб закрыцці газет са страху “извращения фактов” і “ложной информации”. Але як усачыць за пераказамі анекдотаў? Яны нараджаліся яшчэ пры жыцці правадыра, а ўжо пасля смерці — ішлі касяком…
Шчымлівая мелодыя для самотнай скрыпкі
Адзін з цудоўных музычных калектываў нашай краіны — Нацыянальны народны аркестр імя Іосіфа Жыновіча, мастацкім кіраўніком якога з’яўляецца прафесар Міхаіл Казінец. На працягу некалькіх гадоў я працую тут у якасці музыказнаўцы і вядучай, а таксама вывучаю гісторыю аркестра, яго выдатных музыкантаў і дырыжораў. Сярод іх — Міхаіл Іонавіч Рыўкін. Жыццё гэтага чалавека адлюстравала ўвесь трагізм часу, у якім яму давялося жыць. Неверагодна, як ён здолеў вытрываць выпрабаванні, што выпалі на яго долю! Але заўсёды выратаваннем для Міхаіла Рыўкіна былі няспынная праца і невычарпальная любоў да музыкі. Гэты матэрыял — першая і пакуль адзіная спроба стварэння гісторыка-біяграфічнага нарыса пра аднаго з выбітных айчынных музыкантаў XX стагоддзя, які зрабіў значны ўнёсак у музычную культуру Беларусі.
Хронікі ацалелага архіва
Больш за год я заняты прывядзеннем да ладу свайго фотаархіва. Сканую плёнкі 1980-х. І мне здаецца, што я сканую не толькі ўласна іх, але і сваю памяць. Дзіўна, як, гледзячы на кадры, пра якія я ўжо даўно забыўся, прыгадваецца ўсё тое, што спадарожнічала здымцы… Гэта падобна на цуд. На маленькі цуд падобна і тое, што гэтыя плёнкі захаваліся...
Пра імпэт і час
Адбор канкурсантаў ад Беларусі на Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” завершаны. Нашу краіну прадставяць 20-гадовая Валерыя Грыбусава, 11-гадовая Алена Цітова і 9-гадовая Стэфанія Сакалова — адпаведна, у дарослым і дзіцячым спаборніцтвах. Які ж зрэз нацыянальнага эстраднага мастацтва мы ўбачылі ў час выступленняў прэтэндэнтаў перад двума адрознымі складамі журы?
Да Радуніцы, з Валожына…
Зімой і летам 2010 — 2011 гадоў фатограф Валерый Вядрэнка зняў старыя валожынскія могілкі. Пахаваны на пагосце прадстаўнікі розных канфесій. Там жа знаходзіцца вельмі выразная, з пункта гледжання архітэктуры, капліца, якая спачатку была каталіцкай, а пасля стала праваслаўнай. Уразілі фатографа каменныя крыжы: “Відаць, у Валожыне была арцель майстроў такой справы, бо вельмі ж адметны стыль”. Усе фота Валерый Вядрэнка зрабіў з наступнай аўтарскай апрацоўкай.
Як прайсці на вуліцу Рэйтана?
Магчыма, камусьці тэма “вяртання імёнаў” ужо набіла аскому, але відавочна, што актуальнасці яна пакуль не страціла. Прычым абмяркоўваць яе даўно пара не ў “агульнапатрыятычным”, але ў практычным аспекце. У лютым і сакавіку ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшла мастацкая выстаўка “Тадэвуш RE:turn”. Яе куратары Алесь РОДЗІН і Зміцер ЮРКЕВІЧ прапанавалі рэдакцыі “К” правесці “круглы стол”, прысвечаны новым і традыцыйным спосабам ушанавання знакамітых постацей беларускай гісторыі. І паколькі згаданая выстаўка — акурат досвед такога практычнага падыходу, на ініцыятыву мы адгукнуліся ахвотна. У гутарцы ўзялі ўдзел рэжысёр і пісьменнік Уладзімір АРЛОЎ, філолаг, супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алесь ЖЛУТКА, член тапанімічнай камісіі пры Мінгарвыканкаме, гісторык Іван САЦУКЕВІЧ, оперны спявак, даследчык і папулярызатар музычнай спадчыны Беларусі Віктар СКАРАБАГАТАЎ, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці Алесь СУША, гісторык, дацэнт Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ Анатоль СЦЕБУРАКА, намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама Дзіяна ТРЫСЦЕНЬ, метадыст аддзела ІРКСМ таго ж раёна Наталля СКРЫПНІК, а таксама журналісты “К” Ілья СВІРЫН і Кастусь АНТАНОВІЧ.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»