Беларускі народны каляндар на 2015 год
Народны каляндар — гэта сістэма сталых ці рухомых святаў, прысвяткаў, абрадаў, гульняў, звычаяў, што замацаваны ў побыце і фальклоры. Гэта, пераважна, спалучэнне язычніцкай і хрысціянскай культур. Ён уключае традыцыйныя арыенціры (хранонімы) на сельскагаспадарчыя работы ды адпачынкі ў гадавым, сезонным, месячным і іншых цыклах-рытмах. Утрымлівае традыцыйныя феналагічныя, метэаралагічныя, агранамічныя, астранамічныя, астралагічныя ды іншыя каляндарныя веды, атрыманыя пераважна шматгадовым досведам.
Далей