Іх фольк
Калі вы лічыце, што фальклор у сучасным горадзе — гэта нешта цікавае старэйшаму пакаленню, то, мабыць, маеце на ўвазе Германію. Калі мяркуеце, што фальклорны рух — маладзёжная субкультура, то, хутчэй за ўсё, вам знаёмыя беларускія і польскія рэаліі. Калі з фальклорам у вас асацыююцца дзяржаўныя святы ды вялікія фестывалі на адкрытым паветры, то вы згадваеце Прыбалтыку. У Скандынавіі ж носяць народныя строі на дзяржаўныя і сямейныя ўрачыстасці, але фальклорная музыка не мае велізарнай папулярнасці, як у Літве ды Латвіі. Польскія і шведскія рэаліі прапаную параўнаць на прыкладзе двух фестываляў.