“Песняры” і Чэслаў Нэмэн
Да 75-годдзя з дня нараджэння славутага земляка — Чэслава Нэмэна, ураджэнца Старых Васілішак, што на Шчучыншчыне, — працягваем даследаванне кантактаў артыстаў ансамбля “Песняры”, найперш яго “залатога складу”, з гэтым рок-музыкантам, кампазітарам, паэтам, мастаком. Месцам першай сустрэчы ў 1971-м, нагадаем, стаў польскі горад Сопат, дзе і ладзіцца славуты фестываль песні. Але сёння працягваем друкаваць успаміны ўжо не ўдзельнікаў той сустрэчы. Так, “Песняры” розных скліканняў таксама мелі, хай часцяком і выпадковыя, стасункі з Нэмэнам.