Норма прафесійнага этыкету
Міжнародныя фестывалі цікавыя не толькі сваёй праграмай, але і закуліснымі сустрэчамі, размовамі з замежнымі калегамі ды гасцямі, ад якіх можна не толькі даведацца шмат цікавага, але і пераняць той-сёй досвед. Сярод членаў журы магілёўскага “М.@rt.кантакта” былі тэатральны крытык, мастацкі кіраўнік Міжнароднага фестывалю “Тэатрыён”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднага форуму “Монатэатр” Ніна МАЗУР (Гановер, Германія), дырэктар Драматычнага тэатра імя А.Венгеркі, рэжысёр, прадзюсар, сцэнарыст, доктар мастацтвазнаўства Агнешка КАРЫТКОЎСКА-МАЗУР (Беласток, Польшча), тэатразнаўца, тэатральны крытык, выкладчык Вільнюскай калегіі, дырэктар Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Адлюстраванне” Марыя ТАНАНА (Вільнюс, Літва). Яны распавялі для “К” пра асаблівасці суадносін драматургаў і тэатраў, фестывальны рух у сваіх краінах.