Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
АРТ. ВЯСНА. ХАКЕЙ
Такі твор скульптара Віктара Астэра "Металічны Хакеіст" сустракае наведвальнікаў сталічнага Палаца мастацтва. А з'явіўся дадзены аб'ект у рамках выстаўкі "Арэна — Беларт". Зразумела, экспазіцыя, дзе прадстаўлены шэраг работ спартыўнай тэматыкі, прымеркавана да Чэмпіянату свету па хакеі. Нагадаем, экспазіцыі спартыўнай скіраванасці прапануюць сёння многія сталічныя музеі ды галерэі...
У Беларусі бываем (ня)часта…
Гэта перадапошні матэрыял цыкла пра айчынных музыкантаў, перад кім некалі паўстала дылема: з’язджаць з краіны або не з’язджаць (прычыны на тое былі творчыя і не вельмі). Ён прысвечаны, у асноўным, якраз тым, хто не стаў выпрабоўваць лёс радыкальным спосабам ды застаўся ў роднай Беларусі. Хоць, напрыклад, лідар ВІА “Харлi” сёння разрываецца на дзве “хаты”. Але пра ўсё — па парадку.
“Што з вуснаў мацярок зляцела…”
У нашым прыгарадным пасёлку ўсе гаварылі “па-нашаму”: дзекалі, цэкалі, вымаўлялі цвёрдыя “р” і “ч” , елі “буракі”, а не “свеклу”, “бульбу”, а не “картошку”, пілі “гарэлку”, а не “водку”. Гэта была такая ж мова, на якой гаварыла з чорнай талеркі радыё, што слухалі мы з бабуляй, крыху хіба адрозніваючыся нашымі мясцовымі словамі...
"Стэй, кэт!"
“Кэт”, “вэл”, “стэй”, “бэк”... Гэта не англійскія словы, як мог бы хтосьці падумаць. Так гавораць у Беларусі. А дакладней — у вёсцы Бабровічы Івацэвіцкага раёна Брэстчыны... “Кэт” — гэта, як і ў англічан, “кот”, а “стэй” — “стой”. А вось “вэл” — не англійскае слова “добра”, а “вол”, “бэк” — гэта “бок”... “Пяройдзеце на тэй бэк гуліцы, і ў жоўтай хаці папытаеце: там жыве баба Маня!” — так тлумачылі мне вяскоўцы дарогу...
Тры пытанні пасля спектакля
Часам цікава завітаць у тэатр не на прэм’еру, а на шараговы прагляд спектакля, убачыць, як успрымаюць яго не крытыкі ды дасведчаныя тэатралы, а звычайная публіка. “Міхалава зямля” (сцэнічны варыянт ТЮГа паводле паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”) ідзе на сцэне два гады. Паколькі пра спектакль "К" пісала, дазволю сабе літаральна некалькі пазітыўных уражанняў.
Галавакружэнне vs. шчырасць
На праект “Акадэмія талентаў” тэлеканала “АНТ” як “акадэмік”, прадзюсар я прыйшоў летась. Прызнаюся, атрымаўшы запрашэнне ў шоу, меў сумневы, кшталту таго, навошта туды іду і што магу даць. Бо ў праекце ўдзельнічаюць людзі маладыя, са сваім светапоглядам, са сваім разуменнем музыкі, якіх мне праз узроставы разрыў мо і не зразумець. Ці маю я права судзіць іх? Без узаемаразумення, без даверных адносін, без кантакту ў час дзейства ў студыі не атрымаўся б праект, арыентаваны на шчырасць. Таму мэту майго знаходжання на праграме я вызначыў так: выказаць сваё меркаванне пра нейкія рэчы, у тым ліку (найперш!) у музыцы, а таксама зрабіць так, каб супрацоўніцтва дало канкрэтны вынік — у выглядзе артыста, новых песень.
Пра расстаноўку акцэнтаў
Днямі ў Цэнтры сучасных мастацтваў адкрыліся тры фотавыстаўкі ў рамках ІІ Мінскага фестывалю фатаграфіі: “Наша агульнае прыватнае” ўкраінскай майстэрні “L K”, “Беражлівае стаўленне да дробных рэчаў” малдоўскіх фатографаў і “Чалавек на дарозе” беларускіх аўтараў Андрэя Дубініна і Андрэя Карачуна. У сацыяльных сетках адбылося абмеркаванне згаданай падзеі, якое сканцэнтравалася пераважна на тэхнічных недахопах адной з выставак. Але мне хацелася б звярнуць увагу на іншае — на змест саміх экспазіцый, які, на жаль, амаль не трапіў у поле ўвагі як карыстальнікаў сацыяльных сетак, так і журналістаў.
А калі... беларуская Трансільванія?
Масавыя “паломніцтвы” ў мясціны, дзе здымаліся фільмы, з кожным годам становяцца ўсё больш пашыранымі. Зараз паспяхова развіваецца і папулярызуецца тэндэнцыя кінематаграфічнага турызму. Часцей за ўсё гэта адбываецца альбо з дапамогай мясцовага кіраўніцтва, якое прыдумляе новыя маршруты па “засвечаных” мясцінах, альбо дзякуючы індывідуальным турыстам, што самі адкрываюць для сябе кіношныя пейзажы, а ўлады, назіраючы за павышанай цікавасцю, выкарыстоўваюць магчымасць для стварэння новага турпрадукту.
Навошта бібліятэка, або Каму падабаецца кніжны пыл?
Мне. Ён нагадвае пра юнацкія першаадкрыцці літаратурных скарбаў. На шостым дзясятку гадоў я маю права на настальгію і маю права на выбар. Таму выбіраю папяровую кнігу. Ведаю, што ў камп’ютар можна запампаваць ці не дзвесце тысяч тамоў, але ледзь не штотыднёва хаджу ў бібліятэку: пакорпацца ў кніжках прыемней, чым гадзінамі слепнуць ля манітора...
Чым здзівіць скансен?
Напрыканцы красавіка ў рэдакцыю “К” патэлефанаваў новы дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Эдуард БАГДАНОВІЧ і паведаміў, што яго ўстанова шмат зрабіла для таго, каб пад час Чэмпіянату свету па хакеі замежныя госці, неабыякавыя да этнічнага мастацтва, змаглі наведаць гэтую ўстанову і здзівіцца. Натуральна, рэдакцыя не магла не выкарыстаць тэлефанаванне як нагоду для далейшага невялічкага інтэрв’ю.
"Чаму ж у нас не так?"
Дзе толькі сёння не пачуеш: беларуская вёска імкліва памірае, а разам з ёй беззваротна знікае і ўнікальны пласт народнай культуры... Пачуць ды ўбачыць гэта, і праўда, можна дзе заўгодна. Але толькі не ў Любанскім раёне, у чым асабіста давялося пераканацца ў час нядаўняга абласнога семінара “Спецыфіка і асаблівасці навучання дзяцей і моладзі рамёствам на Любаншчыне”. Вёска знікае з-за адсутнасці магчымасці сябе рэалізаваць. Людзі ж імкнуцца ў гарады, дзе ёсць не толькі праца, але і годнае баўленне вольнага часу: магчымасць пасядзець пасля працы за кубачкам гарбаты ва ўтульнай кавярні, схадзіць у добра абсталяваную трэнажорную залу, знайсці клуб па інтарэсах для сябе і ўладкаваць у гурток ці секцыю сваіх дзяцей. Усё гэта ёсць і ў любанскай “Камуне” — аграгарадку з савецкай назвай, але з сапраўды заходнееўрапейскім падыходам да прынцыпаў чалавечага жыцця. А калі больш дакладна — у мясцовым Доме культуры.
Урокі радасці — “сваімі рукамі”
Не паспела высахнуць друкарская фарба на газетным нумары з артыкулам “Вучымся радавацца” дырэктара канцэртнага агенцтва, прадзюсара і ўладальніка аграсядзібы Уладзіміра Шаблінскага (гл. "К" № 16), як жыхары сталічнага мікрараёна Грушаўка і шматдзетныя бацькі з аграгарадка “Хацежына” ініцыявалі ды правялі адмысловыя, нестандартныя святы. І зрабілі гэта без прымусу, не па волі вышэйстаячага начальства, а з прычыны простага жадання парадавацца жыццю. А менавіта пра гэта і пісаў Шаблінскі: “Калі на першае месца вылучаецца “абавязалаўка”, дык і свята аказваецца прыцягнутым за вушы”. Дык вось, святы атрымаліся сапраўднымі.
У чым соль "Краіны мрояў"?
У Мінску выступіў гурт “Воплі Відаплясава”. Напярэдадні канцэрта, што прэзентаваў нядаўні дыск “Цудоўны свет”, лідар гурта Алег СКРЫПКА даў сваім фанам і прэсе невялікае, але ёмістае інтэрв’ю. Мы ж з яго выбралі не толькі цікавыя, але і, думаецца, у пэўным сэнсе карысныя для айчыннай сферы культуры фрагменты разваг-маналогаў артыста, у тым ліку, прамоўленыя ў якасці адказаў на нашы пытанні.
За кошт спонсараў і пазабюджэту…
Культура Докшыцкага раёна мае сталую і трывалую праектную аснову. “К” шмат пісала і будзе пісаць пра адмысловыя аграгарадоцкія святы, якія не паўтараюцца, і брэндавыя акцыі, скіраваныя на папулярызацыю і развіццё маладзёжнай альтэрнатыўнай культуры. Але і гэта — не ўсё. Ёсць на Докшыччыне праект царкоўнага духоўнага свята, прызначанага таксама для станаўлення юных асоб. Шмат цікавага прапаноўвае раён і ў іншых кірунках сваёй дзейнасці.
“Дыліжанс” на дзевяць крэслаў
Віраваннем падзей у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа не здзівіць: там ледзь не штомесяц — прэм’еры. Але новы беларускі мюзікл цалкам на беларускай мове — такое ўпершыню. Не толькі для Віцебска, але і для ўсёй краіны. Ды што там — для свету!
A&B: Аўдыя & Відэа-2
Красавіцкія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць музыкант (А), гэтым разам — Аляксандр САПЕГА з гурта “Apple Tea”, і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура” (В) Алег КЛІМАЎ.
“Лінкі” паміж “цвікамі”
Выстаўка сучаснага мастацтва “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта”, што сталася спробай злучыць пошукі мастакоў-авангардыстаў ХХ стагоддзя ды сучасных аўтараў стагоддзя ХХІ, “прызнала” сярод іншых відаў мастацтва і фатаграфію. Адмысловы арт-праект “Горад” быў прадстаўлены ў рамках экспазіцыі, іншыя знакавыя работы фотамастакоў сталі часткай праектаў, што прагучалі раней.
Невядомы вядомы Кабзар і яго беларускі след
...Такім чынам, прадстаўляю артыкул Рамуальда Зямковіча. “Першым з украінцаў, які зацікавіўся пачаткам літаратурнага адраджэння ў Беларусі, быў вялікі Кабзар Украіны — Тарас Шаўчэнка. У 1839 годзе, будучы ў Пецярбургу, Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка пазнаёміўся з беларускім пісьменнікам Янам Баршчэўскім. Вакол Баршчэўскага гуртаваліся тады і іншыя беларусы, усе яны пад уплывам Баршчэўскага сталі цікавіцца ўсім беларускім і дамовіліся выдаваць свае работы. Шаўчэнка, пазнаёміўшыся з імі, прасіў прачытаць яму іхнія беларускія творы і асабліва зацікавіўся беларускімі народнымі песнямі.
Рэцэпты ад глабалізацыі
Беларуская вёска даўно ўжо ўключылася ў працэсы глабалізацыі — імкліва сціраюцца ў памяці мясцовай супольнасці народныя традыцыі, не кажучы пра, скажам, лакальныя адметнасці вонкавага афармлення сялянскіх хат. Праўда, праблема гэта не толькі беларуская. У нашых суседзяў клопаты тыя ж. Маюцца ў іх і свае рэцэпты, каб палепшыць сітуацыю.
Вязьмо Маркеса
У красавіку свет развітаўся, бадай, з апошнім з магікан класічнай літаратуры ХХ стагоддзя — калумбійцам Габрыэлем Гарсія МАРКЕСАМ, чалавекам, які “ніколі не насіў капелюша, каб нікому не кланяцца”.
Пра адну кашу ды...
Калі заходзіць гаворка пра беларускую кухню, мы адразу чакаем гісторый і рэцэптаў са старадаўніх кулінарных сшыткаў, якія пыляцца на архіўных паліцах ды паддашках. Чалавеку зазвычай задаволіцца простым складана. З запалам першапраходцаў мы шукаем і чакаем цуд там, дзе самы час пагадзіцца на захаваны рэцэпт ды цудоўны густ. Беларуская кухня, як і любая іншая нацыянальная, — гэта, перш за ўсё, стравы рэгіёнаў ды абласцей. Гэта ежа, якая дасталася нам “у спадчыну” ад нашай гісторыі ды адносін з рознымі краінамі і народамі.
Час, зняты Казюлем
У мінулую суботу не стала Яўгена Казюлі — вядомага фотажурналіста, фотамастака, шматгадовага лідара Народнага фотаклуба "МІнск". Прадстаўляем у памяць пра творцу падборку ягоных кадраў.
Пейзажы і "Дыханне..."
Вернісаж “Дыханне зямлі” мастака Вячаслава Ігнаценкі стаў праявай дыпламатыі выяўленчага мастацтва беларускай дыяспары Малдовы. Выстаўка твораў нашага земляка адкрылася ў самым цэнтры Кішынёва — у будынку Пасольства Венгерскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Малдова.
Па крупінках, па іскрынках...
Беларускаму таварыству “Спадчына” — 15 гадоў. Яно было створана ў студзені 1999-га пры падтрымцы Саюза Беларусаў Латвіі і асабіста Валянціны Піскуновай. Заснавальнікамі з’яўляюцца этнічныя беларусы Эдуард Трусевіч і Мікалай Жаўрыд, які стаў першым старшынём суполкі. Апошняя аб’яднала беларусаў Вентспілса і ўсёй Латвіі, развівае культурныя сувязі з нашай Радзімай, аказвае дапамогу суайчыннікам. Затым да гэтай справы падключылася наша зямлячка Алена Нарушэвіч. І па крупінках, па іскрынках сталі сплятаць разам новае аблічча беларусаў замежжа...
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»