L.B. Народжаны ў Мінску
...Мабыць, меў рацыю Іосіф Бродскі, калі напісаў пра трафейнае кіно так: “...Напэўна, менавіта таму, што ўсе гэтыя “Каралеўскія піраты” і “Зорра” былі бясконца далёкія ад нашай рэчаіснасці, яны паўплывалі на нас зусім процілеглым чынам. Пададзеныя нам як займальныя казкі, яны ўспрымаліся хутчэй як пропаведзь індывідуалізму. Тое, што для нармальнага гледача было касцюмнай драмай з часу бутафорскага Адраджэння, успрымалася намі як гістарычны доказ першаснасці індывідуалізму”. Хаця... Па праўдзе сказаць, і ў нямногіх ранейшых савецкіх фільмах былі падобныя героі тыпу Георгія Саакадзэ, Аляксандра Неўскага, рускага матроса Івана Нікуліна, Чапаева, Катоўскага, якія сімвалізавалі гонар і чалавечую годнасць. Нам таксама хацелася браць з іх прыклад. Але там, у замежных стужках, было штосьці іншае — салодка невядомае, чароўнае і з добрым фіналам, дзе справядлівасць заўсёды перамагала зло…