Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Еўрабачанне”: “пішыце лісты, вы ўсхваляваны!”
Для журналістаў усё, што звязана з нацыянальным адборам на “Еўрабачанне”, — выдатная нагода адтачыць сваю з’едлівасць з яхіднасцю. Для інтэрнэт-троляў і заўсёднікаў сеткавых дыскусійных пляцовак — штогадовая кропка прыкладання ашалелых каментарыяў, а то і прамых абраз. Для прыхільнікаў пэўнага артыста — магчымасць чарговы раз уславіць куміра, высмяяць канкурэнта, высветліць адносіны між сабой, вызначыць таго, чый унёсак для айчыннай эстраднай гісторыі больш каштоўны. Для выканаўцаў, акрамя непасрэднага спаборніцтва і дэманстрацыі ўласнага таленту, яшчэ і нагода ініцыяваць скандал альбо паўдзельнічаць у ім.
Полька на табурэтцы…
Я лічу сябе вельмі шчаслівым чалавекам, бо як фалькларыст абышоў і аб’ездзіў за сваё жыццё ўсю Беларусь. У пэўных раёнах нават дзясяткі разоў бываў. Пачутае і пабачанае засталося не толькі ў альбомах, сшытках, кнігах, але і ў памяці… Апошнім часам з’явілася неадольная цяга асэнсаваць самае галоўнае. Гляджу на карту і пачынаю згадваць… І ведаеце, праз 20 — 30 гадоў выплываюць абліччы людзей, іх словы, песні. Здзіўляюся і радуюся…
Брэнд — "Каралеўскі"... сыр. А для душы?
Сёння гаворка — пра Віцебшчыну, дакладней — пра Пастаўскі раён, знакаміты найперш Міжнародным фэстам «Звіняць цымбалы ды гармонік». Але ці ён адзін вызначае творчую брэндавасць раёна? Безумоўна, не. Таму мясцовай культуры мы вырашылі прысвяціць асобны артыкул. Хаця б з той нагоды, каб найбольш выразна акрэсліць мясцовыя (у тым ліку сельскія) сацыяльна-культурныя тэндэнцыі, асвятленню якіх іншым разам замінае неабходнасць падрабязна адлюстроўваць шчаслівыя перыпетыі згаданага фэсту…
Праграмісты ёсць, але зарплаты...
Слонімскі раён, Жыровіцкі манастыр, радзіма Валянціна Таўлая і Івана Міско — святая зямля, дзе культура мае трывалыя карані і непаўторнае аблічча. Але, як і паўсюль, хапае тут праблем, вырашэнне якіх залежыць не толькі ад мясцовага кіраўніцтва.
Статус UNESCO для...
Апошнім часам давялося неаднаразова назіраць за дзейнасцю Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Упершыню — пад час экспедыцыі на Случчыну ў пошуках звестак пра існаванне там народнага тэатра. У другі раз — на прэзентацыі арганізацыі ў Інстытуце культуры Беларусі, прысвечанай акрэдытацыі СЭТ пры UNESCO. Пашчасціла паглядзець і на адмысловае батлеечнае прадстаўленне для дзяцей-інвалідаў у выкананні сяброў СЭТ, што адбылося нядаўна ў Доме міжканфесійных зносін “Кінанія”. Пад час гэтых сустрэч адбываліся нашы гутаркі з кіраўніком арганізацыі Аляксеем ГЛУШКО, што і сталі асновай гэтага інтэрв’ю.
Праекты ад “Студзеньскіх вечароў”
Пяць аркестраў і чатыры квартэты, знакамітыя піяністы і спевакі, арганіст, флейтыст, скрыпач, трубач — каля 300 артыстаў з 10 краін свету ўзялі ўдзел у Міжнародным фестывалі “Студзеньскія музычныя вечары”, які ў 26-ы раз прайшоў у Брэсце
Тонкае кіно
Арганізатарам Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnificat”, нягледзячы на складанасці і цяжкасці, з якімі сутыкнуўся форум экуменістычнага кіно летась, удалося перагарнуць яшчэ адну старонку яго гісторыі. Што ж паказалі на сёлетнім форуме?
Эксперымент… А дзеля чаго?
Цэнтр сучасных мастацтваў мусіў прывабіць эстэтаў выстаўкай, якая ў значнай ступені адпавядае крытэрыям “мастацтва дзеля мастацтва”. Экспазіцыя мела назву “Графічны эксперымент” і праводзілася ў рамках доўгатэрміновага праекта “Графіка. Фатаграфія. Дызайн”. Выстаўка з назвай “Графічныя эксперыменты” праходзіла ўлетку ў маскоўскім Цэнтральным доме мастака. Нельга назваць мінскую экспазіцыю яе клонам — маштабам і ўзроўнем прадстаўнічасці яны істотна розняцца. Але ж тое, што арганізатары бралі за ўзор менавіта маскоўскую імпрэзу, — відавочна.
"Роспіс па... доме"
Сляпыя фасады гарадскіх будынін непакояць творцаў. А гэтыя пустыя бетонныя палотны мараць пра пэндзаль. Калі мары і непакой знянацку супадаюць, шэры будзень выбухае колерам "роспісу па... доме".
“Traukamurauka” спрэчная?..
Нязменная і незаменная вакалістка гурта “Kriwi” Вераніка Круглова ўжо шмат гадоў жыве ў Германіі, што не замінае ёй рэгулярна наведвацца на радзіму, прывозіць у Беларусь цікавых заходніх музыкантаў, збіраць свой калектыў у самых неймаверных складах ды ладзіць перформансы з канцэртамі. Актыўнае жыццё Круглова вядзе і ў Берліне: у прыватнасці, Вераніка праводзіць там музычныя заняткі для людзей рознага ўзросту, рыхтуе музычны тэатральны праект “для дзяцей, іх бацькоў, дзядуляў, бабуляў з рускамоўных і змешаных сем’яў”. Гэта культуралагічная акцыя, якая ставіць за мэту падтрымку мовы і культуры тых краін, адкуль яны прыехалі. А вось на начныя клубы, кажа, няма часу. Затое часцяком наведвае музычна-тэатральна-кіношныя тусоўкі...
Бездзежскі вяртэп
На Беларусь батлейка прыйшла з Цэнтральнай Еўропы ў ХVІ ст., дзе ў часы Сярэднявечча існавала традыцыя выстаўляць у касцёле пад час Ражджаства нерухомыя фiгуркі Хрыста, Марыi, Iосiфа, пастухоў, авечак, быкоў. Лічыцца, што гэтую традыцыю прынеслі на славянскія землі з Iталii манахi-францысканцы.
Факты пра два храмы адной вёскі
Не так даўно адзначыў 250-годдзе з часу ўзвядзення касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Касцяневічах на Вілейшчыне.
Скажы мне свой дэвіз...
Найважнейшымі атрыбутамі сучасных дзяржаў з’яўляюцца сцяг, герб, гімн. А ў многіх — яшчэ і дэвіз. Наш пазаштатны аўтар працягвае сваё даследаванне падобных выслоўяў у розных краінах свету. Нагадаем, не так даўно, у кастрычніку, праблема новага нацыянальнага слогана была ўзнята і на высокім дзяржаўным узроўні ў Беларусі.
Чым жа сэрца напоўніць?
З Галінай СЦЕПАНЮК — дырэктарам Антопальскага раённага Цэнтра рамёстваў, што на Драгічыншчыне, — размаўляць вельмі лёгка. Адразу адчуваеш вагу слова, дзе — і павага да тых, хто адраджае і захоўвае беларускую традыцыю, і адказнасць за заўтрашні дзень народнага мастацтва.
“Лекары душ” з Віцебска
Таленавітыя мастакі з Віцебска Таццяна і Юрый Рудэнкі даўно вядомыя не толькі на Беларусі, але і далёка за яе межамі. Таму спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва “за высокія творчыя дасягненні ў галіне выяўленчага мастацтва і актыўную выставачную дзейнасць” бачыцца цалкам заканамернай. Творчы “тандэм” гэтых творцаў унікальны — яны не толькі ідэальная сям’я па жыцці, але такі тандэм, дзе ўсё трымаецца на духоўным, маральным падмурку.
А "сіта" для сублімацый бракуе...
Мяркуючы па водгуках у медыяпрасторы, у рэстаўрацыі ў нас разбіраюцца не раўнуючы ўсе — за выключэннем архітэктараў-рэстаўратараў. Іх працу крытыкуюць, карыстаючыся крытэрыем “падабаецца/не падабаецца”. Болей за тое — нехта ўвогуле сумняваецца ў іх існаванні! І рэдка даюць слова ім самім. І таму калі архітэктар-рэстаўратар Вадзім ГЛІННІК (адзін з нешматлікіх на Беларусі спецыялістаў, якія маюць дыплом міжнароднага ўзору) выказаў задуму правесці “круглы стол”, мы пагадзіліся без ваганняў. Думалася, для прадстаўнікоў прафесіі гэта будзе магчымасць абараніць “гонар мундзіра” ад прыдзірлівай і неміласэрнай грамадскай крытыкі. Аднак “носьбіты” апошніх такой магчымасцю не скарысталіся. Гутарка ад пачатку і да канца вялася зусім пра іншае — пра тыя праблемы, якія сустракае прафесіянал у сваёй дзейнасці. Так, ізноў пра праблемы — фактычна, пра тыя самыя, што ва ўсіх на слыху. Але ўдумлівы падыход да справы сведчыць: гэта зусім не тыя праблемы, якія вырашаюцца проста. Метады а-ля “забраць ды падзяліць” наўрад ці тут прымальныя. Удзел у “круглым стале” ўзялі архітэктары-рэстаўратары розных пакаленняў: Аляксандр КАНАВАЛЕНКА, Галіна ЛЕВІНА, Раман ЗАБЕЛА, Валянціна СМЯЯН. Мадэратарам выступіў рэдактар аддзела “К” Ілья СВІРЫН.
З Культурнай сталіцы — з любоўю!
Ёсць шмат журналісцкіх сведчанняў пра тое, што 18 студзеня Гродна афіцыйна стаў Культурнай сталіцай Беларусі-2014. Свой штрых з пэўным поглядам у перспектыву дадасць і карэспандэнт “К”. Але пра ўсё па парадку.
Намётка, "Стрылка" ды Сцвіга
На гэтым тыдні на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры былі разгледжаны прапановы па неабходнасці надання статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці шэрагу элементаў нематэрыяльнай спадчыны. Cярод іх побытавы танец “Спораўская полька” в. Спорава Бярозаўскага раёна; веснавы абрадавы карагод “Стрылка” в. Бездзеж Драгічынскага раёна; абрад “Насіць намётку” в. Папшычы Глыбоцкага раёна; традыцыі вырабу валёнак у Міёрскім раёне; спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці — Сцвігі; традыцыя вырэзвання з паперы (выцінанкі-выбіванкі) у Навагрудскім раёне; традыцыя шанавання Святога каменя ў в. Крамянец Лагойскага раёна; выканальніцкае майстэрства ў жанры казкавай прозы Лідзіі Цыбульскай з в. Магільна Уздзенскага раёна. Гэтыя традыцыі з’яўляюцца яркімі ідэнтыфікатарамі культур лакальных супольнасцей Беларусі. Акрамя таго быў разгледжаны і элемент агульнанацыянальнага значэння — Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст).
Фатограф з Косава
Сярод тых, хто пакінуў вялікую беларускую фатаграфічную спадчыну першай паловы ХХ стагоддзя, быў беларускі майстар з Косава Юзаф Шыманчык (1909 — 2003). У 1990-х гадах я перапісваўся з ім. А жыў тады ў дачкі — у польскай Лодзі. Спадар Шыманчык заўсёды быў рады маім лістам і выданням, якія я яму дасылаў. У знак падзякі ён кожны раз высылаў мне свае здымкі Слоніма 1940-х, а таксама кадры беларускага Палесся. Гляджу на іх сёння і не магу нарадавацца, якія яны ўнікальныя, рэдкія, якасныя, цікавыя…
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»