Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
"Ад слова РОД, ад слова РОДНЫ..."
Сёння Гродна атрымае статус Культурнай сталіцы Беларусі-2014 пад час святочнага канцэрта на сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. У час тэатралізаванага гістарычнага пралога ўрачыста распачнуць вялікую кнігу-летапіс знакавых падзей горада. А ў самім канцэрце выступяць гродзенскія калектывы і выканаўцы (нацыянальныя аб’яднанні, дзіцячыя ансамблі, знакамітыя “ТАД”, Гродзенская капэла, “Рада”, “Белыя росы”), ды вядомыя артысты — ураджэнцы горада над Нёманам і тыя, у каго з ім знітаваны старонкі жыцця.
Якія маркетынгавыя захады патрэбны сучаснаму музею?
Мы запыталіся ў спецыялістаў, чыю, падавалася б, незаўважную працу лёгка можна ацаніць наведаўшы музей, пра надзённыя праблемы музейнага маркетынгу. Як ва ўстановах, што прадстаўляюць нашы візаві, наладжана справа прыцягнення гасцей? Ці ёсць акцэнт на спецыяльныя праекты?..
Чаму я напісаў гэтую кнігу?
Выйшаў першы том кнігі пад назвай “Вяртанне імёнаў”. Тут прадстаўлена некалькі дзясяткаў эсэ-біяграфій тых мастакоў, якія на працягу двух мінулых стагоддзяў апыналіся па розных прычынах за межамі гісторыі выяўленчай культуры Беларусі, а таксама творцаў, якія прыехалі на нашу зямлю з іншых краін і аддалі ёй частку свайго жыцця і натхнення.
Фэст для маленькага горада патрэбен, бо...
Вось многія кажуць: маўляў, уладам “на месцах” да культуры і мастацтва няма справы, ды і людзям, па вялікім рахунку, таксама. Маю добры аргумент, каб аспрэчыць такія меркаванні. Праз тыдзень мы вырушым у Заслаўе, дзе пройдзе наш чарговы фестываль у малых гарадах. Ведаеце, які па ліку? 179-ы! Ці адужалі б мы гэтую вялізную працу без чыннай падтрымкі абласных і раённых улад, без увагі і павагі з боку простых гледачоў? Пытанне, думаецца, рытарычнае…
Ці застанецца Насця ў вёсцы?
Чарговы этап аўтапрабегу быў прысвечаны брэндавым праектам работнікаў культуры Гальшан (Ашмяншчына). Шмат нечаканага мы пабачылі і ў дзвюх вёсках Астравецкага раёна. Карацей, нас вітала гэтым днём сівая і мудрая Гродзеншына. І мы ў чарговы раз вучыліся ў яе адчуваць хаду часу і быць адказнымі за кожны свой крок. Урэшце, любая камандзіроўка — урок любові да Беларусі і да тых людзей, хто раз і назаўжды адчуў сябе беларусам.
Інсіт плюс Дом рамёстваў...
У выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці прэзентаваны выданні «Мастацтва insita: з гісторыі правядзення выставак непрафесійнага мастацтва» ды «Мастацтва прымітыву і яго формы ў сучаснай культуры». У пэўнай ступені падзея стала падвядзеннем вынікаў абласной і чатырох нацыянальных выставак інсітнага мастацтва, што з 1994 года прайшлі па ініцыятыве ВАМЦНТ у Віцебску і Мінску.
Як стварыць Арт-цэнтр?
Перш чым у красавіку 2013-га даўгаўпілскі Арт-цэнтр імя Марка Роткі адкрыў дзверы для сваіх наведвальнікаў, яго стваральніцы Фарыдзе Заляціла спатрэбілася больш як 10 гадоў самаадданай працы па прасоўванні самой ідэі стварэння культурнай установы. “Напэўна, часы тады былі цяжкія, але на пачатку паразумення знайсці не ўдалося”, — узнаўляе мінулае куратар і парушае міф пра тое, што годная ідэя заўжды знойдзе падтрымку. Так, вядома, цуды здараюцца, але — зусім не адразу, ды і не так, як марыцца.
Прынцыпова іншы?
IV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум, пры ўсёй падобнасці знешніх абрысаў на ранейшыя тры, аказаўся шмат у чым прынцыпова іншым. Чым не нагода для роздуму пра яго вынікі?
Галоўнае ў жыцці
Кажуць, творца пачынаецца з любові да роднага краю, які зачароўваў яго шчабятаннем птушак, шапаценнем ветру, шолахам дажджу, водарам кветкі, ласкай бацькоў. Я дапоўню: мастак стварае, пакуль любіць зямлю, што нарадзіла яго. Васіль Шаранговіч, які толькі што адзначыў свой 75-гадовы юбілей, і ёсць такі мастак.
Дзе марозна, а дзе і марудна
Адна мая знаёмая, апынуўшыся ў Мінску на пачатку снежня, выправілася ў тэатральныя касы, каб забяспечыць сваёй шасцігадовай дачцы навагоднія святы па-сталічнаму. На яе адразу накінуліся: маўляў, якая вы маці, калі толькі зараз па квіткі сабраліся, бо ўжо месяц таму ўсё было распрададзена. Мне, вядома, давялося яе супакоіць і накіраваць туды, дзе не толькі не ўсё распрададзена, але і расчаравання не будзе...
Эскіз на будучыню
Маладыя мастакі, учарашнія студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, нядаўнія навучэнцы Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава, а таксама Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў, прадставілі на Рэспубліканскую выстаўку лаўрэатаў, стыпендыятаў і дыпламантаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі нейкі зрэз цяперашняй сваёй творчасці, нейкую “аб’ектыўку”.
"Як ён малюе — ніяк не разумею... Чарадзей!"
Радзіма чарадзея — украінская вёска Матронаўка Бабрынецкага (пасля — Елізавецінскага) павета Херсонскай губерні (цяпер — Новаўкраінскі раён Кіраваградскай вобласці, а сама вёска увайшла ў склад сяла Зялёны Гай). Бацька — Павел Данілавіч Пахітонаў, артылерыйскі афіцэр, сын запарожскага казака Данілы Пахітона.
Шчасце ў чамадане
Вы не паверыце, набраў у пошукавіку Музей шчасця, пасля — смеху і, нарэшце, — няшчаснага кахання. Думаў, што хоць адзін з іх існуе ў свеце насамрэч, а паслужлівы Інтэрнэт імгненна выдаў… усе тры.
Каза без сала памірае...
13 студзеня сябры РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" далучыліся да шчадравання ў аграгарадку “Дзятлавічы” Лунінецкага раёна. Дырэктар мясцовага Дома культуры Алена Яскевіч падтрымлівае традыцыйную культуру роднай вёскі. Акрамя шчадравання 13 студзеня, у Дзятлавічах ладзяцца Гуканне вясны на Дабравешчанне (7 красавіка), Ваджэнне куста на Троіцу, а таксама Купалле.
Прайм-тайм для гісторыі. “Нерафінаванай”
Адзін з жывучых міфаў нашага тэлебачання безапеляцыйна сцвярджае: экскурсы ў беларускую гісторыю не надта падыходзяць для прайм-тайма, бо струджаны пасля працоўнага дня “просты глядач” прагне толькі “забаўлянак” ды шоу. Другі не менш жывучы міф тычыцца тэлевізійнай “незапатрабаванасці” беларускай мовы. Цудам ацалелыя рудыменты старога фармату пазнавальных перадач (агучванне энцыклапедычных звестак пад спакойную музыку) гэтыя міфы толькі падмацоўваюць.
"Шырока адкрытымі вачыма..."
Жывапісец Уладзімір Кожух — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў краіны — даўно здабыў вялікую папулярнасць сярод аматараў цудоўнага. Вось ужо больш за 30 гадоў таму ён уварваўся ў прастору яго Вялікасці Мастацтва і з таго часу трымае планку выдатнага прафесіянала, які ў вобразах і фарбах знайшоў сваю, ні на кога не падобную, дарогу.
Ефрасіння Іванаўна
Пад час фальклорнай экспедыцыйнай працы найперш шукаеш старэйшых людзей, якія памятаюць песні сваёй вёскі. Сталы век — гэта і вялікі жыццёвы досвед, і народная мудрасць. З адной такой жанчынай і хачу пазнаёміць. Гэта Ефрасіння Іванаўна Дзямчыхіна, жыве яна ў Неглюбцы, што ў Веткаўскім раёне.
Аўтарытэт Раманюка
У галерэі “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў днямі адкрылася выстаўка, прысвечаная памяці Міхася Раманюка (1944 — 1997). Яна мае назву “Імя працягвае жыць…” І гэта сапраўды так.
Брава, Прыма!
Заўтра ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі — юбілейны вечар прымы калектыву, народнай артысткі Беларусі Таццяны Мархель.
Вяртанне работ
На Беларусь вярнулася яшчэ некалькі твораў знакамітых на ўвесь свет мастакоў — ураджэнцаў нашага краю. Яны папоўняць не толькі калекцыю "Белгазпрамбанка", які набыў работы, але і пры яго падтрымцы стануць часткай будучага выставачнага праекта "Арт-Беларусь", арганізаванага Міністэрствам культуры нашай рэспублікі і Нацыянальным мастацкім музеем краіны.
Крытык і тэатр: хто каго?
Тыдзень, безумоўна, прайшоў для культурнай грамадскасці сталіцы (і не толькі, бо былі запрошаны кіраўнікі тэатраў з рэгіёнаў!) пад знакам прэм’еры “Пана Тадэвуша” паводле Адама Міцкевіча ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Аналіз спектакля чытайце ў наступных нумарах “К”. Пакуль жа пагаворым пра новы тып узаемаадносін тэатра і крытыкаў, які стаў практыкавацца ўсё часцей. На азначаную прэм’еру, як і на грамадскі прагляд напярэдадні, змаглі патрапіць не ўсе журналісты. Хтосьці на ўсялякі выпадак за месяц набываў квіток, хтосьці — “прасочваўся” любымі магчымымі спосабамі, толькі не праз афіцыйнае запрашэнне з боку самога тэатра. Яго, як і любой інфармацыі, проста не было. Паўтаруся, як і звестак адносна наведвання прэсай і крытыкамі самой прэм’еры, пастаўленай, вядома ж, за бюджэтныя сродкі, так і, што найбольш дзівіць, грамадскага прагляду спектакля.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»