Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Чатырнаццаць ідэй для 2014-га
Цягам года “К” штотыднёва друкавала асабістыя рэйтынгі інтэрнэт-ідэй нашых суачыннікаў, так ці інакш звязаных з культурай, — пяцьдзясят два чалавекі склалі свае топ-5. Прапануем чытачу азірнуцца і ўспомніць 14 лепшых інтэрнэт-ідэй мінулага года.
Адплыў у вечнасць
Так здарылася, што “Ладдзя Роспачы” паводле У.Караткевіча сталася яго апошняй працай у родным тэатры: 2 студзеня памёр галоўны мастак Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Валерый Рачкоўскі.
Год чыстага света
Мы, дарослыя людзі, акунаемся ў атмасферу дзяцінства і ловім жывыя адчуванні ад кантакту з гэтым чыстым светам. Наш каляндар — бадай, своеасаблівы метад пагружэння ў яе, шанц адысці ад стандартаў будзённасці, атрымаць першапачатковае ўражанне ад часу ды падзей, якія адкрываюцца перад намі, ад прыроды і святаў, ад казак і легенд і ад шмат чаго, чым напоўнены душы і сэрцы юных мастакоў. Усе творы, пабудаваныя на свабоднай, нязмушанай гульні ўяўлення — жыццярадасныя, натхнёныя, нестандартныя, — сведчаць пра тое, што ў гэтым свеце пакуль усё на сваіх месцах, хаця б у дзяцінстве. Няхай і далей так будзе… І яшчэ хочацца падзякаваць усім тым педагогам, якія прывілі сваім вучням любоў да Бацькаўшчыны, да той зямлі, на якой ім давядзецца жыць ды працаваць, незалежна ад таго, стануць яны мастакамі ці не.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»