Як "здружыць" наша кіно з турызмам?
Гэтае лета для Паўночнай Ірландыі выдалася нечакана спякотным. І вінавата тут не надвор’е, а іншая рэч — серыял “Гульні прастолаў”, які набыў вялікую папулярнасць у свеце. Адным з месцаў здымак названага тэлекіно ў жанры фэнтазі, створанага па матывах цыкла раманаў “Песня Лёду і Полымя” Джорджа Марціна, акурат і сталі графствы Паўночнай Ірландыі з іх маляўнічымі краявідамі. І вось пабачыць іх на ўласныя вочы і рынуліся турысты з розных краін свету, справакаваўшы ў краіне сапраўдны турыстычны бум. Усё гэта навяло на думку: а як наша “кінаспадчына” магла б паспрыяць развіццю турызму на Беларусі? Або наадварот: ці выкарыстоўваюць нашы турыстычныя аператары, экскурсаводы патэнцыял беларускага кіно? Ці існуе, а мо распрацоўваецца пэўны маршрут па месцах здымак папулярных айчынных фільмаў, як, скажам, турыстычны трып па Львове з наведваннем “мясцін баявой славы” герояў “Д’Артаньяна і трох мушкецёраў” — знакамітага фільма Георгія Юнгвальда-Хількевіча?
Далей