2 — 12 кастрычніка ў Мінску пройдзе VІІІ Міжнародны фестываль Юрыя Башмета, які збярэ на васьмі выбітных канцэртах сусветных зорак і найталенавітую творчую моладзь.
Відовішчнае адкрыццё, багаты конкурс (71 стужка з 21 краіны) — XVI Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2013”, падтрымаўшы рэпутацыю Магілёва як Культурнай сталіцы Беларусі і СНД, вылучыўся маштабам, змястоўнасцю ды кароткасцю.
Між тым, любая з іх — асобны сусвет, а кожная хата, нават пустая, утрымлівае цеплыню родавага агменю. Як яе захаваць? Пра асобныя варыянты мы ў свой час пісалі: хутар Шаблі на Міншчыне і вёску Чырвоны Кастрычнік у Рэчыцкім раёне выкупілі гараджане ды ладзяць там для ахвотных самыя розныя мастацкія імпрэзы. Больш “працаёмкі” шлях — музеефікацыя пустуючай вёскі, пераўтварэнне яе ў інтэрактыўны скансен.
За свой век я змяніў не адну рэдакцыю. І ў кожнай час ад часу назалялі тэлефанаванні ад фізічных ды юрыдычных асоб, кшталту: “А як напісаць па-беларуску...?” Далей гучалі тэрміны, паняцці і прозвішчы на рускай мове. Мы с сябрамі нават пра стварэнне прыватнай моўнай даведкі пачалі задумвацца. Але тэлефанаванні апошнімі гадамі зніклі.
Турпраект “К”: па колішнім Віленскім краі / Астравецкі край асацыіруецца ў многіх перадусім з неагатычным касцёлам Найсвяцейшай Троіцы ў Гярвятах, які ўзнікае на гарызонце, нібы ўзнёслы карабель у нябёсах: нечакана, хвалююча, незабыўна!
13 верасня па ініцыятыве абласной універсальнай бібліятэкі на Гомельшчыне ўпершыню правялі абласную акцыю “Ноч у бібліятэцы”. У самой абласноў установе яна атрымала назву “Ноч майстроў” і была прысвечана раману Міхаіла Булгакава “Майстар і Маргарыта”.
Блокам з пяці беларускіх прэм’ер стартуе сёння ІІІ Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТэАРТ”, што працягнецца амаль месяц і збярэ 16 спектакляў з 8 краін: Беларусі, Венгрыі, Германіі, Ізраіля, Латвіі, Польшчы, Расіі, Францыі.
19 верасня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленнікава адкрыўся XVIII Міжнародны пленэр па жывапісе “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”.
Пачаць сезон — з прэм’еры! З такім лозунгам (праўда, так і неагучаным) Беларускі дзяржаўны тэатр лялек уступіў у сваё чацвёртае чвэрцьстагоддзе, адкрыўшы яго прэм’ерай спектакля “Малыш і Карлсан, які жыве на даху”. Летась тэатру споўнілася 75, цяперашні сезон — 76-ты. Што ж, акурат той узрост “у самым росквіце сіл”, калі хочацца лётаць.
24 верасня ў Дзяржаўным цэнтральным музеі сучаснай гісторыі Расіі адбылося адкрыццё спецыяльнага праекта Рэспублікі Беларусь на V Маскоўскім біенале сучаснага мастацтва.
...Праз нейкі час Мінейка апынуўся ў Генуі. Тут, па чутках, італьянскі ўрад з падачы ўжо добра вядомага ў Еўропе “чырвонакашульніка” Джузэпэ Гарыбальдзі (ягоныя валанцёры насілі чырвоныя кашулі, понча і самбрэра) адкрываў польскую ваенную школу для будучых афіцэраў паўстанцкай арміі Свабоды, якія марылі змагацца з царскай Расіяй за адраджэнне былой велічы незалежнай Рэчы Паспалітай.
Самерсэт Моэм некалі пісаў, што прыгажосцю надзяляюць рэчаіснасць мастакі і паэты. А ў век, калі віртуальнасць для некаторых стала неад’емнай часткай рэальнасці, дэфіцыт прыгажосці можна папоўніць не выходзячы з дому.
Апошнім разам я быў у Слуцку зімой. Летам горад выглядае прыгажэйшым, ды і паркавая зона, прылеглая да фабрыкі мастацкіх вырабаў, цяпер набыла новае аблічча. Акрамя звычайнага добраўпарадкавання, яна ўзбагацілася дзвюма бронзавымі скульптурнымі кампазіцыямі.
У гэты дзень 70 гадоў таму вызваліцеляў сустракаў раённы цэнтр Камарын тагачаснай Палескай вобласці. У 2014-м 70-годдзе вызвалення будзе святкаваць уся Беларусь. На сталічным праспекце Пераможцаў наваселле зладзіць шанаваны мінчанамі ды гасцямі горада і краіны Музей Вялікай Айчыннай вайны.
Мае бацькі — літаратары. Дзякуючы гэтай акалічнасці я з дзяцінства меў магчымасць блізка бачыць асоб, якія сёння з’яўляюцца класікамі беларускай літаратуры. Фотавыявы некаторых з іх я знайшоў, разбіраючы архіў майго бацькі, пісьменніка і драматурга Пятра Васілеўскага.
Рэжысёрам дзвюхсерыйнай карціны выступіў Сяргей Сычоў, над сцэнарыем працавалі драматургі Фёдар і Ягор Коневы. У экранізацыі славутых прыгод Ільі, Мірона і Юлі задзейнічаны вядомыя акцёры народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, народны артыст Беларусі Аляксандр Ткачонак.
У рамках VIII Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі, у якім упершыню ўзялі ўдзел дэлегацыі з усіх краін СНД, адбылося пасяджэнне Савета рэктараў кансерваторый “Аб перспектывах супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ўстаноў вышэйшай адукацыі — партнёраў у 2014 г.”.
З 23 па 26 верасня ў Мінску праходзіў VIII Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў — удзельніц СНД. Тэмай яго была экалогія, бо 2013-ты ў Садружнасці абвешчаны Годам экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя.
2 — 12 кастрычніка ў Мінску пройдзе VІІІ Міжнародны фестываль Юрыя Башмета, які збярэ на васьмі выбітных канцэртах сусветных зорак і найталенавітую творчую моладзь.
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2013 года № 425 “Аб грантах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры” прыняты для фінансавай падтрымкі дзейнасці, што мае прыярытэтнае значэнне для развіцця краіны.
На пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь вырашана, што ў наступным годзе Культурнай сталіцай Беларусі стане Гродна. Неўзабаве будзе створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні адпаведных творчых акцый у горадзе над Нёманам, а таксама — план мерапрыемстваў на 2014 год.
Па традыцыі "Дажынкі" сустракаюць плённымі набыткамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку на сваім выніковым свяце. А пачалося яно ўчора ў Жлобіне.
24 верасня ў Доме-музеі І З’езда РСДРП адкрылася выстаўка “Зямля Паднябеснай”, падрыхтаваная сумесна з Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі і прысвечаная культуры ды традыцыям Кітая. Працяг тэмы чытайце ў наступным нумары “К” пад рубрыкай “аКно ў свет”.